25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія памідоры даражэй за гішпанскія, бо яны «самыя чыстыя»

46

На Менскай фабрыцы гародніны сцвярджаюць, што беларускія тэхналогіі не дазваляюць вырошчваць танныя памідоры.

У інтэрнэце зноў пачалі абмяркоўваць тэму, чаму беларуская гародніна каштуе даражэй за імпартную, паведамляе «Еўрарадыё».

Сёння на Камароўскім рынку можна набыць памідоры на любы густ — з Турцыі, Гішпаніі, Італіі, Узбекістана. Самыя танныя памідорыя – турэцкія. Іх на Камароўскім рынку шмат, каштуюць яны па 7 тысяч за кілаграм. А вось беларускія памідоры на рынку не знайсці.

Тым часам у крамах беларускія памідоры ёсць. Каштуюць, праўда, даражэй за турэцкія і гішпанскія – 11 700 рублёў за кілаграм. Зімой памідоры вырошчваюць на Менскай фабрыцы гародніны.

«У нас лістапад, снежань, студзень ідуць памідоры. Мы пабудавалі новую цяпліцу, якая дазваляе нам вырабляць памідоры ў зімовы перыяд. Гэта наш першы досвед», -- распавёў галоўны эканаміст фабрыкі.

Паводле словаў эканаміста, танныя памідоры трэба чакаць улетку. Як ён заяўляе, тэхналогіі прадпрыемства не дазваляюць вырабляць недарагія таматы.

Які сэнс у такім разе вырошчваць свае памідоры, калі можна купляць танныя турэцкія? У інтэрнэце з'яўляліся жартаўлівыя каментары кшталту: «Дзе рэпартажы пра жахлівыя атручванні імпартнымі памідорамі? Дзе перадачы пра карыснасць зялёных таматаў?»

Галоўны эканаміст фабрыкі гародніны на гэтую тэму не жартуе.

«У нас свая акрэдытаваная лабараторыя, у нас вельмі строга вытрымліваюцца ўсе тэхналогіі, выкарыстоўваюцца толькі дазволеныя прэпараты, толькі біялагічныя сродкі абароны — а яны нятанныя. У нас сёння самы чысты тамат, самы чысты агурок, самая чыстая прадукцыя. Што з Турцыі прыязджае… вы самі разумееце. Мы ў краму адгружаем чыстую, прыстойную, як належыць, прадукцыю», -- гаворыць эканаміст.

На скаргі пра тое, што памідоры жаўтаватыя і цвёрдыя, кажа, што так трэба паводле стандарту.

«Чыста чырвоны тамат — ён расціскаецца, ён нават згодна з тэхналогіяй збору не павінен быць мяккім. Калі мы іх адгружаем, яны маюць той выгляд, які неабходны паводле стандарту», -- заяўляе эканаміст.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках