25 лiстапада 2024, панядзелак, 9:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У кватэру актывісткі «Маладой Беларусі» уварваліся супрацоўнікі КДБ

7

Супрацоўнікі спецслужбаў і БТ прышлі разам з судовымі выканаўцамі, якія канфіскавалі ў Насты Машчавай кампутар.

Пра гэта актывістка «Маладой Беларусі» Наста Машчава паведаміла «Радыё Свабода». Паводле яе словаў, увечары 27 студзеня да яе ў кватэру ўварваліся супрацоўнікі КДБ, Беларускага тэлебачання і судовыя выканаўцы.

Судовыя выканаўцы забралі ў дзяўчыны кампутар. Яны патлумачылі, што ён будзе ў закладзе, пакуль Наста не заплаціць штраф. Суд адмовіў дзяўчыне ў адтэрміноўцы для выплаты штрафу.

Нагадаем, што Насту Машчаву аштрафавалі на 1 мільён 150 тысячаў рублёў за ўдзел у перформансе 10 снежня.

Тады актывісты «Маладой Беларусі» Павал Пракаповіч, Ягор Баброў, Андрэй Кузьмінскі і Наста Машчава ўсталявалі стэнд з намаляваным на ім тварам з вусамі. Пад карыкатурай было падпісана: «Не любіш рэжым - кінь у мяне». Побач са стэндам паставілі скрыню з яйкамі. Знайшліся жадаючыя, і некалькі яйкаў паляцелі ў стэнд.

Актывістаў затрымалі. Маладых людзей арыштавалі, а Насту Машчаву пакаралі штрафам.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках