25 лiстапада 2024, панядзелак, 14:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтуховічу і Асіпенку падоўжылі тэрмін утрымання пад вартай

Утрыманне пад вартай ваўкавыскіх прадпрымальнікаў падоўжанае да 28 лютага.

Пра гэта 27 студзеня паведаміла дачка Уладзіміра АсіпенкіЛюдміла Асіпенка, якая атрымала ў пачатку тыдня ліст ад бацькі.

Як перадае «Белорусский партизан», Уладзімір Асіпенка паведамляе, што ўтрыманне пад вартай падоўжанае да 28 лютага. Што характэрна, санкцыю на падаўжэнне тэрмінаў давала не Генеральная пракуратура, а суддзя Вярхоўнага суда А. Цяцюхін.

Людміла Асіпенка лічыць, што «паколькі ўжо вядомае імя суддзі, дык, хутчэй за ўсё, справу будзе разглядаць менавіта Вярхоўны суд».

Дачка палітвязня кажа, што асаблівых скаргаў на здароўе бацька не выказвае. «У яго праблемы з вачыма. Зрэшты, такія ж праблемы ва ўсіх, хто туды трапляе», - адзначыла Людміла Асіпенка.

Нагадаем, што 8 лютага 2009 года ў Ваўкавыску былі затрыманыя Мікалай Аўтуховіч, Юры Лявонаў і Уладзімір Асіпенка. 18 лютага ваўкавыскім прадпрымальнікам было прад'яўленае абвінавачванне па арт. 218 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці). 23 чэрвеня ў дачыненні да Аўтуховіча і, як паведаміла МУС, «іншых асобаў» узбуджаная справа па арт. 359 КК (тэрарыстычны акт) у выглядзе падрыхтоўкі (арт. 13).

Лявонава вызвалілі з менскага следчага ізалятара 8 жніўня. 24 верасня з яго былі знятыя ўсе абвінавачванні. Аўтуховіч і Асіпенка працягваюць знаходзіцца ў следчым ізалятары № 1 Менска.

Праваабаронцы лічаць затрыманых палітычнымі вязнямі, звяртаючы ўвагу на тое, што Аўтуховіч і Лявонаў раней ужо былі асуджаныя і прызнаныя міжнароднай супольнасцю вязнямі сумлення. У студзені 2010 года ўплывовая міжнародная праваабарончая арганізацыя «Human Rights Watch» прызнала ваўкавыскіх прадпрымальнікаў і арыштаванага ўдзельніка «Працэсу 14-ці» Арцёма Дубскага палітвязнямі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках