25 лiстапада 2024, панядзелак, 22:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даражэе праезд у грамадскім транспарце

38

Міністэрства транспарта ініцыюе падвышэнне кошту праезда ў грамадскім транспарце, як мінімум, на 100 рублёў.

«Я, як міністр, звярнуўся ва ўрад, каб гэтае пытанне было разгледжанае і тарыф быў павялічаны на такую велічыню, якая б дазваляла закрываць сацыяльныя пытанні працаўнікоў галіны: мы прапаноўваем на 100 рублёў павялічыць тарыф на разавыя перавозкі пасажыраў у гарадскім транспарце», - паведаміў журналістам у Менску міністр транспарту і камунікацыяў Беларусі Іван Шчэрба, перадае «Інтэрфакс».

Ён звярнуў увагу, што «пытанне аб падвышэнні тарыфу ў гарадскіх пасажырскіх перавозках не разглядалася са жніўня 2007 года». Між тым, як заявіў міністр, выдаткі транспартных арганізацыяў на гэтыя перавозкі ўвесь ўзрастаюць і «выдаткі не акупляюцца: пасажырскія перавозкі практычна ўсе стратныя».

Шчэрба сказаў, што ў 2009 годзе «практычна ўсе віды транспарту працавалі з добрай дынамікай, добрым прыбыткам, за выключэннем аўтамабільных пасажырскіх перавозак. Паводле яго словаў, «21 стратнае прадпрыемства галіны па выніках 2009 года - гэта звязана з пасажырскімі перавозкамі».

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках