25 лiстапада 2024, панядзелак, 12:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія памежнікі занепакоеныя «няроўнасцю» на мяжы з Расеяй

13

У памежным камітэце заяўляюць, што РФ выкарыстоўвае элементы мытнага кантролю на мяжы з Беларуссю.

Старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Ігар Рачкоўскі канстатуе наяўнасць транспартнага кантролю і элементаў мытнага кантролю з расейскага боку ў адносінах да грамадзян Беларусі на беларуска-расейскай мяжы, перадае «Інтэрфакс».

«Грамадзяне Беларусі скардзяцца, што няма адэкватнага афармлення на беларуска-расейскай мяжы на яе перасячэнні грамадзян Беларусі і грамадзян Расеі. Ёсць нязручнасці пры перасячэнні мяжы грамадзянамі Беларусі. Гэта аб'ектыўны факт», - заявіў Рачкоўскі журналістам у Менску.

Паводле яго словаў, расейскі бок на мяжы з Беларуссю «ажыццяўляе транспартны кантроль і элементы мытнага кантролю». «З беларускага боку гэтага няма», - падкрэсліў кіраўнік Памежнага камітэта. «У гэтай сітуацыі адсутнічае роўнасць грамадзян Беларусі і Расеі», - канстатаваў ён.

У той жа час «пра памежны кантроль з расейскага боку гаворка не ішла», сказаў Рачкоўскі, каментуючы нядаўняе даручэнне Аляксандра Лукашэнкі высветліць сітуацыю на беларуска-расейскай мяжы. Рачкоўскі спадзяецца, што «з увядзеннем Мытнага саюза гэтыя праблемы знікнуць і ўсе гэтыя рознагалоссі будуць знятыя».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках