25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Жаліба: Праца беларуских НПЗ стане нерэнтабельнай

29

Дарагая нафта, якая будзе паступаць у Беларусь згодна з умовамі расейска-беларускай дамоўленасці, нанясе ўдар па лукашэнкаўскай эканоміцы.

Паводле эканаміста Барыса Жалібы, нафтавае пагадненне ад 27 студзеня падпісана на расейскіх умовах. Як паведамляе «Радыё Свабода», ён нагадвае, што беларускі бок імкнуўся падвысіць бязмытны аб’ём нафты да 8-9 мільёнаў тон, аднак Расея пакінула 6,3 мільёны тон.

«Тое, што астатняя нафта будзе ўключаць у сваю цану экспартную пошліну, робіць працу нашых НПЗ у Наваполацку і Мазыры нерэнтабельнай, нявыгаднай. Асабліва гэта тычыцца продажу нафтапрадуктаў на беларускім рынку. Такія ўмовы, такая дарагая нафта проста нанясе ўдар па беларускай эканоміцы», -- заяўляе эканаміст.

Паводле Жалібы, трэба так будаваць эканоміку, каб Беларусь была ў стане аплачваць рынкавыя цэны і па нафце, і па газе.

«Маўляў, нібыта мы з Расеяй саюзнікі і нам будзе вечна паступаць танная нафта і газ. Гэты падыход пасадзіў нашу эканоміку на расейскую іголку, -- сцвярджае Барыс Жаліба. -- А цяпер нам давядзецца перажываць вельмі цяжкія часы, бо траціна валютных паступленняў у краіну ідзе менавіта за кошт продажу нафтапрадуктаў. І як іх вырабляць, калі вытворчасць стане нерэнтабельнай?»

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках