25 лiстапада 2024, панядзелак, 17:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У частку, дзе служыць Франак Вячорка, прыехала БТ

6

Бацька палітжаўнера, адзін з лідэраў Партыі БНФ Вінцук Вячорка не выключае, што рыхтуецца чарговы прапагандысцкі фільм.

Вось што паведаміў «Радые Свабода» Вінцук Вячорка: «27 студзеня з Менска прыехала здымачная група праграмы «Все о безопасности», а адначасова трое афіцэраў контравыведкі КДБ. Паводле здымачнай групы, нібыта рыхтуецца праграма да 23 лютага. Аб'ект здымкаў – найлепшы батальён у сістэме ці то СПА, ці то ВПС-СПА, ці то ЗАТК, ці то ўсіх Узброеных Сіл. Перад прыездам здымачнай групы больш за тыдзень у частцы наводзілі вонкавы бляск».

Кіраўнік праграмы «Всё о безопасности» Людміла Джураева добра вядомая беларускаму грамадству як аўтарка тэлесюжэтаў аб галадоўцы пратэсту вернікаў менскай царквы «Новае жыццё». Апошнія падавалі на яе скаргу ў Пракуратуру Рэспублікі Беларусь з просьбай прыцягнуць яе да крымінальнай адказнасці за ілжывую інфармацыю і за маніпуляцыйны мантаж іх выказванняў.

У вайсковай частцы Джураева размаўляла з камандаваннем, сяржантамі, жаўнерамі, выпытваючы іх пра Франака: ці ўхіляецца ад службы, ці мае аўтарытэт і нават ці можа ён стаць прэзідэнтам краіны.

Паводле Вінцука Вячоркі, з самім палітжаўнерам яна таксама размаўляла на камеру на ягоным службовым месцы. Задавала пытанні пра стаўленне да войска, чаму ён нібыта «ухіляўся ад прызыву», ці пагоршылася яго здароўе за час службы.

«Я дапускаю з’яўленне чарговага прапагандысцкага сюжэту і папярэджваю Людмілу Джураеву аб непазбежнай – рана ці позна – адказнасці ў выпадку з’яўлення паклёпніцкіх, сфальсіфікаваных, тэндэнцыйна змантаваных выказванняў і матэрыялаў», - сказаў Вінцук Вячорка.

Нагадаем, што ў ліпені 2008 года медкамісія ваенкамата Савецкага раёна Менска прызнала Франака Вячорку непрыдатным да вайсковай службы па стане здароўя. Абласная медкамісія паставіла гэтае рашэнне пад сумнеў. Пасля абследавання ў ваенным шпіталі маладзёну была дадзена адтэрміноўка ад службы да сакавіка 2009 года. Аднак 16 студзеня ваенкамат Савецкага раёна Менска прызнаў моладзевага актывіста прыдатным да вайсковай службы. Суд гэтага ж раёна, дзе было абскарджана рашэнне ваенкамата, 23 студзеня пакінуў яго ў сіле. Рашэнне суда было прынята ў адсутнасць Франака Вячоркі і яго адваката.

Зараз маладзён праходзіць службу ў вайсковай частцы 48694 у Мазыры (Гомельская вобласць).

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках