25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

DDoS-атака на сайт charter97.org

16
DDoS-атака на сайт charter97.org

Атака пачалася ў 9-30 раніцы па менскім часе і працягваецца дагэтуль.

У тэхпадтрымкі атрымалася аператыўна мінімізаваць наступствы DDoS, але некаторыя карыстальнікі могуць сутыкнуцца з недасягальнасцю сайта. Паводле папярэдніх ацэнак у атацы ўдзельнічае ботнэт у некалькі тысячаў IP-адрасоў.

Нагадаем, DDoS (ад англ. Distributed Denial of Service) - размеркаваная атака тыпу «адмова ў абслугоўванні». Асаблівасцю гэтага віду кампутарнага злачынства з'яўляецца тое, што зламыснікі не ставяць сабе за мэту незаконнае пранікненне ў абароненую кампутарную сістэму з мэтай крадзяжу ці знішчэння інфармацыі. Мэта атакі - паралізаваць працу вэб-вузла, які атакуецца. Робіцца пры дапамозе сеткі заражаных кампутараў (ботнэта).

У апошні час DdoS атакі на сайт charter97.org адбываюцца вельмі часта. Калі раней гэта адбывалася ў дні акцыяў пратэсту апазіцыі ці падчас «выбараў» розных узроўняў, калі магчымы выхад на вуліцы людзей, якія пратэстуюць супраць фальсіфікацыі іх вынікаў, дык зараз атакі адбываюцца па несколькі разоў у месяц. Паказальна, што ў апошні раз гэта адбывалася ў снежні 2009 года пасля з'яўлення ў інтэрнэце тэксту законапраекта «Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента глабальнай кампутарнай сеткі інтэрнэт». У скандальным дакуменце ідзе гавока пра блакаванне непажаданых уладам сайтаў, ідэнтыфікацыю карыстальнікаў Сеткі, прыцягненне да адказнасці распаўсюджвальнікаў інфармацыі, а таксама дзяржрэгістрацыю інтэрнэт-СМІ.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках