25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крамы duty free вернуцца, але стануць дзяржаўнымі

12

Крамы duty free на мяжы Беларусі павінны пачаць працаваць з 1 ліпеня 2010 года.

Пра гэта, як перадае «Радыё Свабода», 29 студзеня на прэс-канферэнцыі паведаміў старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта Ігар Рачкоўскі.

«У рашэнні аб стварэнні Мытнага саюза ўтрымліваецца пункт пра duty free і з 1 ліпеня мяркуецца, што яны распачнуць працу. Цяпер у Беларусі толькі адна крама duty free, яна размешчаная ў Нацыянальным аэрапорце Менск», - паведаміў Рачкоўскі. Пры гэтым ён падкрэсліў, што «duty free павінны быць ва ўласнасці дзяржавы. Там вялікае абарачэнне валютнай выручкі». «Мы ведаем усе праблемы, звязаныя з гэтымі крамамі - віскі, каньякі з гэтых крамаў скуплялі і прадавалі ў 3 разы даражэй. У асноўным гэтым займаліся бармэны», - адзначыў старшыня Дзяржпамежкамітэта.

Ён таксама паведаміў, што быў выпадак, калі «на ўкраінскім накірунку была маленькая крама duty free, дзе за дзень абарачэнне складала 15 тыс. еўра, хаця праз гэты пункт пропуску ў дзень праходзіла некалькі чалавек».

У сувязі з такой сітуацыяй, па словах Рачкоўскага, «была часова прыпыненая праца duty free у Беларусі. Калі яны адновяць працу, дык гэта павінны быць дзяржаўныя структуры».

Нагадаем, што гэтыя крамы былі закрытыя пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка 22 лістапада 2007 года падпісаў Указ № 589 «Аб асаблівасцях функцыянавання крамаў бяспошліннага гандлю», а таксама зацвердзіў адпаведнае Палажэнне.

Пасля ўказа Лукашэнкі засталіся толькі тры крамы бяспошліннага гандлю на тэрыторыі Нацыянальнага аэрапорта «Менск».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках