25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канфлікт Расеі і Беларусі ўзняў сусветныя кошты на нафту

8

Кошты на нафту маркі WTI з пастаўкай праз месяц на электронных таргах на біржы NYMEX пераадолелі адзнаку ў 80 даляраў за барэль.

4 студзеня да 8:30 нафта каштавала 80,09 даляра, што на 73 цэнты больш, чым па выніках апошняй сесіі 2009 года. Як адзначае AFP, рост коштаў на нафту звязаны з нафтавым канфліктам паміж Расеяй і Беларуссю.

Паводле звестак расейскіх трэйдараў, апытаных агенцтвам Reuters, Расея з 2010 года спыніла пастаўкі нафты на беларускія перапрацоўчыя заводы. Афіцыйна гэтая інфармацыя пакуль не пацвярджалася - у канцы 2009 года расейскія чыноўнікі абяцалі, што не будуць перакрываць трубу.

Канфлікт паміж Расеяй і Беларуссю адбыўся з-за адсутнасці новага кантракту на транзіт нафты. У Менску лічаць, што Расея павінна пастаўляць у гэтую краіну нафту па ільготных стаўках. Яны, на думку беларускіх перамоўшчыкаў, павінны распаўсюджвацца ў тым ліку і на вуглевадароды, якія потым перапрацоўваюцца і ідуць на экспарт. У Расеі з гэтым не згодныя, бо хацелі б атрымліваць неільготныя пошліны з пастаўленай такім чынам нафты. Да 2010 года нафта ў Беларусь пастаўлялася па пошлінах, што складалі каля траціны ад тых, якія спаганяюцца на межах з іншымі краінамі.

Акрамя таго, бакі не могуць дамовіцца аб стаўках па транзіце: Менск пагражае ўзняць іх да 45 даляраў за тону. Крыніцы расейскіх бізнэсовых СМІ паведамлялі таксама, што Масква настойвае на прыватызацыі беларускіх нафтавых актываў для іх частковага продажу расейскім кампаніям.

4 студзеня, калі ў Беларусі скончацца святы, перамовы па новым нафтавым кантракце павінны працягнуцца.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках