25 лiстапада 2024, панядзелак, 11:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка павіншаваў дыктатара М’янмы з нацыянальным святам

10

Беларускі кіраўнік накіраваў віншаванне прэзідэнту Саюза М’янмы, старшыню Дзяржаўнага савета міра і развіцця, старэйшаму генералу Тан Швэ з Днём незалежнасці.

Як адзначае газета «Наша Ніва», Тан Швэ прыйшоў да ўлады ў 1992 годзе. Ён вядомы правядзеннем сталых рэпрэсій супраць апазіцыі і жорсткім падаўленнем любых акцый пратэсту ў краіне. Напрыклад, у 2007 годзе Тан Шве жорстка падавіў пратэсты будыйскіх манахаў. Апошнім часам ягоная дыктатура набывае ўсё больш яскравыя рысы манархіі.

У лютым 2008 года амерыканскі часопіс «Parade» (дадатак да The Washington Post) назваў Тан Шве ў ліку самых жорсткіх дыктатараў сучаснасці, побач з Кім Чэн Ірам (КНДР), Амарам аль-Башырам (Судан), каралём Саудаўскай Аравіі Абдалой.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках