25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Інтэр РАТ ЕЭС»: Нас пачынаюць шантажаваць

5

Расейскі аператар экспарту-імпарту электраэнергіі лічыць недапушчальнымі пагрозы Беларусі па абмежавання транзіту энергіі ў Калінінградскую вобласць.

Пра гэта «Інтэрфаксу» заявіў прадстаўнік кампаніі ААТ «Інтэр РАТ ЕЭС» Барыс Звераў.

«Беларускі бок напярэдадні новага года ў парушэнне (раней дасягнутых) дамоўленасцяў прапанаваў у 2,5 разы павялічыць кошт транзіту электраэнергіі (у Калінінград). Расейскі бок лічыць гэта непрымальным. Мы накіравалі Беларусі сустрэчную, камфортную для партнёраў прапанову, якая павінна абмяркоўвацца ў рамках чарговага раўнда перамоваў 11-12 студзеня», - сказаў ён.

«Адначасова беларускі бок пачынае фактычна шантажаваць Расею праз СМІ пагрозамі перашкодзіць энергазабеспячэнню Калінінградскай вобласці», - адзначыў Звераў.

«Мы лічым гэта недапушчальным. Перакананыя, што выкарыстанне СМІ ў якасці інструмента ціску ці шантажу абсалютна не адпавядае правілам вядзення перамоваў. Разлічваем, што мы здолеем вярнуць хаду абмеркавання гэтага пытання ў цывілізаванае рэчышча», - заключыў ён.

Нагадаем, што ДВА «Белэнерга» заяўляе пра магчымасць спынення транзіту электраэнергіі ў Калінінградскую вобласць.

«Да гэтага часу расейскія энергетычныя кампаніі ААТ «ФСК ЕЭС» і ААТ «Інтэр РАТ ЕЭС» не ўзгаднілі з беларускім бокам умовы транзіту электраэнергіі па тэрыторыі Беларусі для энергазабеспячэння спажыўцоў Калінінградскай вобласці і для камерцыйных паставак у краіны Балтыі. Тым не менш, расейскі бок такі транзіт ажыццяўляе, і па стане на 4 студзеня 2010 года аб'ём несанкцыянаванага транзіту склаў каля 39,5 млн квт/г», - сказана ў распаўсюджанай у панядзелак заяве РУП «АДУ», якое ўваходзіць у склад«Белэнэрга.

«Дадзеныя дзеянні расейскага боку вымушаюць беларускі бок разглядаць меры па спыненні несанкцыянаванага камерцыйнага перамяшчэння электраэнергіі праз сеткі беларускай энергасістэмы, што можа паставіць пад пагрозу надзейнае энергазабеспячэнне спажыўцоў Калінінградскай вобласці, у тым ліку насельніцтва», - сказана ў паведамленні.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках