25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь гатовая спыніць транзіт электраэнергіі і ў Калінінград, і ў Літву

11
Беларусь гатовая спыніць транзіт электраэнергіі і ў Калінінград, і ў Літву

«Белэнэрга» не задавальняе, што Расея збіраецца весці перамовы толькі пасля 10 студзеня.

Беларусь не пагражае Расеі адключыць забеспячэнне электраэнергіяй спажыўцоў у Калінінградскай вобласці, заявіў агенцтву «Інтэрфакс» у панядзелак генеральны дырэктар ДВА «Белэнэрга» Аляксей Шырма.

«З'явіліся інтэрпрэтацыі, што мы прымаем меры па абмежаванні транзіту расейскай электраэнергіі, тым самым парушаючы энергазабеспячэнне спажыўцоў у Калінінградскай вобласці Расеі. Хацелася б абвергнуць такое разуменне (заявы РУП «АДУ», якое ўваходзіць ў «Белэнэрга»)», - адзначыў Шырма.

Ён палумачыў, што вымушаная неабходнасць разглядаць меры па скарачэнні несанкцыянаванай перадачы праз Беларусь расейскай электраэнергіі датычыць камерцыйных паставак у краіны Балтыі.

Па словах суразмоўцы агенцтва, пасля спынення Ігналінскай АЭС, якая забяспечвала да 80% спажыванай Літвой электраэнергіі, аб'ём знешніх паставак электраэнергіі ў гэтую краіну, у прыватнасці, з Расеі, павінен павялічыцца. «Чым вышэй аб'ём камерцыйных паставак праз сетку «Белэнэрга», тым больш павінна быць кампенсацыя выдаткаў, якія яна нясе», - падкрэсліў А.Шырма. Ён распавёў, што «страты ў сетках квадратычна павялічваюцца з павелічэннем магутнасці».

Таму, адзначыў кіраўнік «Белэнэрга», беларускі бок настойвае на павелічэнні стаўкі на камерцыйную перадачу расейскай электроэнерги праз сваю сетку. Ён заўважыў, што «у адпаведнасці з энергадэфіцытам у Літве, які прагназуецца, магчымы рост аб'ёму пастаўкі электраэнергіі праз беларускую сетку можа скласці да 8 разоў, такім чынам, павінны вырасці тарыфы на паслугу па перадачы электраэнергіі».

А.Шырма падкрэсліў, што «ажыццяўленне неаплачанай перадачы праз Беларусь недапушчальнае і спыненне гэтага магчымае толькі шляхам адключэння лініі электраперадачы». Між тым ён заўважыў, што тэхналагічна ажыццяўленне камерцыйных паставак у Літву звязанае з пастаўкамі расейскай электраэнергіі ў Калінінградскую вобласць. «Калі абмежаваць, адключыць лініі, дык будзе нанесеная шкода надзейнасці энергазабеспячэння спажыўцоў у Калінінградскай вобласці», - удакладніў эксперт. «Такім чынам, расейская кампанія ставіць камерцыйныя інтэрасы ў Літве вышэй за інтэрасы надзейнасці ўласных спажыўцоў», - падкрэсліў гендырэктар.

«Пакуль мы аддаем перавагу забеспячэнню надзейнасці энергазабеспячэння Калінінградскай вобласці, якая становіцца закладнікам гэтай сітуацыі, у шкоду адэкватнай кампенсацыі нашых выдаткаў пры камерцыйнай перадачы расейскай электраэнергіі ў краіны Балтыі», - канстатаваў ён.

Каб не дапусціць зніжэння забяспечанасці электраэнергіяй у Калінінградскай вобласці, па словах Шырмы, беларускі бок прапанаваў расейскім партнёрам неадкладна прыступіць да перамоваў аб умовах камерцыйнай перадачы праз Беларусь расейскай электраэнергіі ў краіны Балтыі. Аднак, заўважыў ён, расейскі бок прапаноўвае правесці перамовы па гэтай тэме пасля заканчэння ў Расеі навагодніх вакацыяў – пасля 10-га студзеня.

Па словах суразмоўцы агенцтва, у апошнія дні снежня каля 40% электраэнергіі Калінінградская вобласць атрымлівала з-за межаў, у асноўным з Літвы, у якой у сувязі з закрыццём Ігналінскай АЭС утварыўся ў 2010 годзе дэфіцыт электраэнергіі. Расея не мае ніводнай лініі сувязі з Літвой, у той час як Беларусь мае з Літвой 5 ЛЭП напругай 330 кілавольт.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках