25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі выраслі стаўкі акцызаў на бензін

12

З 1 студзеня 2010 года стаўкі акцызаў на бензін і паліва павялічаныя на 9%.

Адпаведнае рашэнне ўтрымліваецца ў дадатку да Асаблівай часткі Падатковага кодэкса, што ўступіла ў сілу ў бягучым годзе, паведамілі «Інтэрфаксу» у прэс-цэнтры Міністэрства па падатках і зборах Беларусі.

Там адзначылі, што на 9% у параўнанні з другім паўгоддзем 2009 года павялічыліся стаўкі акцызаў на аўтамабільны бензін з актанавай лічбай «95» і вышэй - да Br1228,3 тыс. за тону, з актанавай лічбай ад «91» да «95» - да Br1083,07 тыс., з актанавай лічбай да «91» - Br863,88 тыс.

Паводле інфармацыі прэс-цэнтра МПЗ, на 9% выраслі стаўкі на таварнае дызельнае паліва да Br695,74 тыс. за тону, біядызельнае паліва і дызельнае паліва, якое адпавядае СТБ 1658-2006 (EN590:2004), да Br96,57 тыс., судавое паліва - да Br695,74 тыс.

На такую ж велічыню змянілася стаўка акцыза на звадкаваны вуглевадародны газ, што выкарыстоўваецца ў якасці аўтамабільнага паліва, якая складае Br227,16 тыс. за тону, кампрымаваны паліўны прыродны газ, які выкарыстоўваецца ў якасці аўтапаліва (Br227,16 тыс. за 1 тыс. куб.м), алей для дызельных і (ці) карбюратарных (інжэктарных) рухавікоў (Br114,85 тыс. за тону).

Стаўка акцыза на дызельнае паліва, адпушчанае для вытворчасці біядызельнага паліва і дызельнага паліва, што адпавядае СТБ 1658-2006 (EN590:2004), засталася нулявой.

Акрамя таго, дадалі ў прэс-цэнтры, стаўка акцыза на мікрааўтобусы і легкавыя аўтамабілі, у тым ліку пераабсталяваныя грузавыя, з рухавікамі магутнасцю звыш за 90 к.с. і да 150 к.с. уключна, павялічылася на 9,15% і склала Br1,55 тыс. за конскую сілу. З магутнасцю рухавіка звыш за 150 к.с. - на 9%, да Br15,38 тыс.

Стаўка акцыза на мікрааўтобусы і легкавыя аўтамабілі, у тым ліку пераабсталяваныя грузавыя, з рухавікамі магутнасцю да 90 к.с. уключна засталася нулявой.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках