26 лiстапада 2024, aўторак, 5:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Замежных турыстаў у Беларусі будуць адпраўляць у калгасы

19

Турыстаў у Беларусі плануюць знаёміць з працэсам сельскагаспадарчых працаў.

Як паведаміў БелаПАН намеснік міністра спорту і турызму Чэслаў Шульга, у 2010 годзе турыстычная галіна Беларусі будзе выкарыстоўваць магчымасці радавых сядзібаў, сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў (СВК) і водных рэсурсаў.

У развіцці аграрнага турызму ў 2010 годзе плануецца максімальна задзейнічаць магчымасці былых калгасаў - СВК, адзначыў намеснік міністра. На базе СВК плануецца ствараць турыстычныя прадпрыемствы, якія будуць у падрабязнасцях паказваць працэс сельскагаспадарчых працаў, а таксама праводзіць адукацыйныя курсы для наведнікаў.

Напрыклад, праводзіць адукацыйныя курсы па падрыхтоўцы саленняў і сочываў. Зараз турыстычныя прадпрыемствы створаныя на базе чатырох СВК. У 2010 годзе гэты паказчык плануюць павялічыць не менш чым ў два-тры разы.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках