25 лiстапада 2024, панядзелак, 22:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знойдзены нож, якім была забітая касірка абменніка «Абсолютбанка»

32

Яго знайшла жанчына ў снезе недалёка ад месца забойства.

Знойдзены нож, якім, як мяркуюць, была забітая касірка абменнага пункта ў менскім універсаме «Аўтазаводскі». «Гэта самаробны кухонны нож з наборнай ручкай. Яго нядаўна знайшла жанчына ў снезе недалёка ад месца забойства», — паведамілі БелТА ў Генпракуратуры.

Як паведамлялася, ва ўніверсаме «Аўтазаводскі» па вул. Варвашэні ў Менску 10 снежня 2009 года быў знойдзены труп касіркі абменнага пункта валюты — 21-гадовай мянчанкі. Цела дзяўчыны знайшоў у кіроўца-інкасатар, які і патэлефанаваў на спецлінію 102. Як было выяўлена пазней, з абменнага пункта была выкрадзеная выручка ў памеры каля Br 35 млн. Па гэтым факце ўзбуджаная крымінальная справа па ч.2 арт.139 «Забойства» КК Беларусі.

Падчас расследавання гэтага злачынства праведзены каласальны аб'ём працы, прагледжаныя сотні гадзінаў відэазапісаў з камераў назірання. Выяўлена, што злачынца прыходзіў на працягу некалькіх дзён да абменнага пункта, аглядаючы магчымыя шляхі пранікнення і адыходу.

На адным з запісаў бачна, што да яго падышоў і некаторы час размаўляў невядомы мужчына. (глядзець) У сувязі з гэтым Генпракуратура распаўсюдзіла відэазапісы з камераў назірання, на якіх адлюстраваны падазраваны, а таксама мужчына, які гаварыў з ім, і просіць грамадзянаў аказаць садзейнічанне ў расследаванні злачынства. Любая інфармацыя, нават нязначная, можа ўяўляць вялікую каштоўнасць для следства.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках