25 лiстапада 2024, панядзелак, 17:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дапамога па беспрацоўі застанецца ў памеры 15 даляраў?

27

Беларускія ўлады лічаць, што памер дапамогі па беспрацоўі павінен стымуляваць да пошуку працы.

На прэс-канферэнцыі 5 студзеня намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валянціна Каралёва паведаміла, што сярэдні памер дапамогі па беспрацоўі ў Беларусі складае 42 тысячы рублёў (14,6 даляраў ЗША), перадае БелаПАН.

Паводле яе словаў, Мінпрацы плануе «прывязаць памер дапамогі ў працэнтных адносінах да бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ), з тым каб ён мяняўся ў залежнасці ад БПМ». Велічыню гэтага адсотка Каралёва не назвала. Разам з тым намеснік міністра падкрэсліла, што «гэта не павінна быць сума, якая б не стымулявала беспрацоўнага да пошуку працы».

Яна заявіла, што пытанне падвышэння стыпендый і дапамог па беспрацоўі можа быць разгледжана. «Мы ў 2010 годзе плануем разгледзець пытанне аб падвышэнні стыпендый для беспрацоўных і з улікам эканамічных магчымасцяў дапамог па беспрацоўі», - паведаміла Валянціна Каралёва.

Нагадаем, што, паводле афіцыйных дадзеных, за 10 месяцаў 2009 года колькасць людзей, якія працуюць у рэжыме няпоўнай занятасці ў Беларусі, склала 327,3 тысяч чалавек. Аднак, паводле дадзеных незалежных прафсаюзаў, у рэжыме няпоўнай занятасці працуюць значна больш жыхароў Беларусі і іх колькасць будзе расці.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках