25 лiстапада 2024, панядзелак, 11:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супраць актывісткі Звяза палякаў узбудзілі «пратэрмінаваную» крымінальную справу

2

Супрацоўнікі міліцыі ўзбудзілі крымінальную справу супраць кіраўнічкі Дома польскага ў Івянцы Тэрэзы Собаль.

На гэтым момант Тэрэза Собаль знаходзіцца ў якасці падазраванай: супраць актывісткі непрызнанага ўладамі Звяза палякаў Беларусі ўзбуджаная крымінальная справа па частцы 2 артыкула 210 Крымінальнага кодэкса РБ, паведамляе «Радыё Рацыя».

Супрацоўнікі Валожынскага РАУС абвінавачваюць жанчыну ў злоўжыванні, якое нібыта зводзіцца да таго, што ў 2004 годзе па загадзе тагачаснага кіраўніка Звяза палякаў Тадэвуша Кручкоўскага Дом польскі ў Івянцы атрымаў матэрыяльную дапамогу, што фактычна і стала падставай для ўбуджэння крымінальнай справы супраць Тэрэзы Собаль.

Актывіст Звяза Палякаў, журналіст Анджэй Пачобут лічыць, што дзеянні ўладаў у дачыненні да Тэрэзы Собаль носяць правакацыйны характар.

«Прайшло ўжо 5 гадоў з таго часу, а гэта значыць, што мінуў тэрмін даўнасці, пасля якога прыцягненне да адказнасці заканадаўствам не прадугледжанае, -- заяўляе Анджэй Пачобут. -- Нягледзячы на гэта, міліцыя ўзбуджае крымінальную справу, а Тэрэзе Собаль пагражае судовы разгляд, што, на мой погляд, выглядае, як чарговая рэпрэсія ў дачыненні да актывістаў непрызнанай уладамі арганізацыі».

Нагадаем, што Звяз палякаў Беларусі быў «расколаты» пры дапамозе беларускіх уладаў некалькі гадоў таму. Падкантрольная ўладам частка арганізацыі з'яўляецца афіцыйна прызнанай. ЗПБ на чале з Анжалікай Борыс, які падтрымліваецца ўрадам Польшчы, церпіць ў Беларусі ганенні.

З-за Звяза палякаў у беларускіх уладаў складаныя адносіны з афіцыйнай Варшавай. У пачатку беларуска-польскага канфлікту, у 2005 годзе, Аляксандр Лукашэнка абвінавачваў Польшчу ў тым, што праз гэты Звяз яна «прамывае мазгі» беларускім палякам.

«Беларускія палякі не хочуць жыць у Польшчы. Мы не дазволім з нашых грамадзянаў рабіць нейкіх марыянетак», - заяўляў тады Лукашэнка. Канфлікт у 2005 годзе суправаджаўся ўзаемным высыланнем дыпламатаў.

У той жа час улады Польшчы неаднаразова заяўлялі, што адной з умоваў нармалізацыі беларуска-польскіх адносінаў з'яўляецца прызнанне ўладамі Беларусі Звяза палякаў на чале з Анжалікай Борыс.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках