25 лiстапада 2024, панядзелак, 5:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

НТВ: Саннікаў і Някляеў - у першым эшалоне (Відэа)

40

Сюжэт тэлеканала НТВ аб прэзідэнцкіх выбарах насуперак звычаю не перакрылі ў Беларусі.

У Беларусі набірае абароты прэзідэнцкая перадвыбарчая кампанія. Ініцыятыўныя групы распачалі збор подпісаў у падтрымку кандыдатаў. Такіх 17 чалавек. Прозвішча Аляксандра Лукашэнкі ў гэтым спісе выглядае прадказальна, але ёсць і вельмі нечаканыя асобы.

Карэспандэнт НТВ Георгі Грывенны паведамляе з Менска.

Зборшчык подпісаў Аляксандр прызнае: гэта ў чымсьці падобна на продаж тавара. І «кліентаў» трэба заклікаць.

Зборшчык подпісаў: «Збор подпісаў за кандыдата Андрэя Саннікава! Не хочаце падпісацца?»

А потым свайго кандыдата прафесійна і акуратна выбаршчыку «падаць», бо падчас збору подпісаў пра кандыдата можна толькі распавядаць, але не агітаваць за яго.

- А, дык ён намміністра? Значыць карумпаваны ...

- Не, ён падаў у адстаўку яшчэ ў 96-м годзе ў знак пратэсту супраць вынікаў рэферэндуму.

- Дык ён за белых ці за чырвоных?

- Тобок вы вось так падзяляеце?

Андрэй Саннікаў, лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь»: «Ва ўмовах цяперашняй сітуацыі ў Беларусі 100 тысяча подпісаў - гэта вельмі шмат. Да таго ж, даецца мала часу. Але я ўпэўнены, што мая каманда здольная сабраць столькі».

Прасіць выбарчыя аўтографы ў грамадзянаў можна дзе заўгодна: на вуліцы, у кватэрах, і вось упершыню гэта дазволілі рабіць у падземных пераходах. Аргументацыя такая: восень, дрэннае надвор'е, падпісныя лісты і пашпарты грамадзянаў могуць намокнуць.

100 тысячаў подпісаў у краіне з сям'ю мільёнамі выбаршчыкаў, здавалася б, шмат. Але па мясцовым законе кожны можа падпісацца за неабмежаваную колькасць кандыдатаў, хоць за кожнага з 17 па чарзе, але не больш за адзін раз за кожнага.

Мясцовы жыхар: «Я буду за ўсіх распісвацца, за 15 чалавек! Толькі за Лукашэнку і Гайдукевіча не буду. Астатнія няхай абіраюцца!»

Яраслаў Раманчук, намесьнік старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Беларусі: «Я думаю, у канчатковых спісах застанецца пяць кандыдатаў, уключаючы Лукашэнку. Ад дэмакратычных сілаў, лічу, толькі двум-тром пад сілу сабраць 100 тысячаў подпісаў».

Спіс з 17 кандыдатаў у кандыдаты акрамя Аляксандра Лукашэнкі, які ідзе на чацвёрты тэрмін мільгае і чаканымі, і відавочна імгненнымі кандыдатурамі. Акрамя апазіцыйных лідэраў Саннікава і Някляева тут шэсць палітыкаў другой апазіцыйнай хвалі, а таксама юрысконсульт, беспрацоўны, дырэктар прыватнага прадпрыемства, прадстаўнік асацыяцыі малога і сярэдняга бізнесу, пенсіянер, фізік-ядзершчык, індывідуальны прадпрымальнік і працаўнік плодаагародніннага камбіната. Паводле ацэнак экспертаў, рэальных кандыдатураў у выбарчы бюлетэнь не больш за чатыры-пяць.

Уладзімір Някляеў, лідэр грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!»: «Выбары будуць вельмі жорсткімі, таму што для самога Лукашэнкі сітуацыя цяпер альбо-альбо. Ён бы, вядома, і развітаўся з уладай, і ўсё б у яго ў будучыні было добра, але ён улюблёны ў яе, як чалавек жарсны».

У першы дзень падпісной кампаніі на вуліцах Менска ніяк сябе не праявілі пікеты ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. Але і на мінулых выбарах яны не адрозніваліся актыўнасцю. Дзеючы прэзідэнт, безумоўна, ведае, што свае 100 тысячаў ён не страціць, а таму пакуль не думае пра подпісы звысоку, а кажа пра выбары ў стратэгічным ключы.

Аляксандр Лукашэнка: «Ключы ад выбараў у Беларусі знаходзяцца сёння ў вас, выбаршчыкаў, у кішэні, нават не ў мяне. Мая справа - забяспечыць абсалютна празрыстыя, свабодныя і сумленныя выбары. І справа не ў тым, прызнаюць выбары ці не».

Пакуль жа грамадзяне пачалі прызнаваць кандыдатаў. А ў іх на тое, каб прызнацца, ёсць 30 каляндарных дзён.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках