Андрэй Саннікаў і Ірына Халіп збіраюць подпісы (Фота, відэа)
59- 1.10.2010, 15:25
Збор подпісаў за вылучэнне Андрэя Саннікава кандыдатам у прэзідэнты працягваецца ў Менску.
Сёння лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» прыняў удзел у адным з пікетаў у цэнтры Менска. Палітык прыехаў разам са сваёй жонкай, вядомай журналісткай Ірынай Халіп.
Дзе падпісацца за Андрэя Саннікава ў Менску
Паставіць подпіс за вылучэнне Андрэя Саннікава кандыдатам у прэзідэнты ў Менску можна ў наступных месцах:
Плошча Якуба Коласа - каля гандлёвага цэнтра «Імпульс»
Падземны пераход станцыі метро «Пушкінская»
Падземны пераход станцыі метро «Акадэмія Навук»
Падземны пераход каля чыгуначнага вакзала
Станцыя метро «Каменная горка»
Праспект Незалежнасці - каля ГУМа
Нагадваем: каб паставіць подпіс за вылучэнне кандыдата ў прэзідэнты, неабходна мець пры сабе пашпарт









