25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: «Адносіны з Мядзведзевым дрэнныя. Калі не сказаць горш»

235
Лукашэнка: «Адносіны з Мядзведзевым дрэнныя. Калі не сказаць горш»

Дыктатар упэўнены, што яго «мочаць» ў расейскіх СМІ па загаду вышэйшага кіраўніцтва Расеі.

«Нядаўна з Расеі прыехаў адзін з нашых міністраў, які адказвае за ідэалогію. Там да яго падышоў адзін з тых, хто адказвае за СМІ, і спытаў: «і як мы вас мочым?» Добра мочыце», - заявіў Аляксандр Лукашэнка ў Менску, падчас прэс-канферэнцыі для расейскіх журналістаў, перадае «Інтэрфакс-Захад».

Ён дадаў пры гэтым, што гэта робіцца «па камандзе Мядзведзева. Не ведаю, на колькі гэта падтрымліваецца Пуціным, але ёсць звесткі, што і ён займае тую ж пазіцыю. Што гэта каманда прэзідэнта - у нас ёсць інфармацыя».

«Гэта тая ж каманда, якая, намякала Шайміеву, Муртазу Рахімава нахіляла: дзеці і гэтак далей і да таго падобнае, затым да Ілюмжынава падабраліся, потым мяне прыхапілі, потым - Лужкова», - сказаў беларускі кіраўнік.

Адказваючы на пытанне аб стасунках «з тандэмам Мядзведзеў-Пуцін», Лукашэнка сказаў: «Дрэнныя адносіны. Калі не сказаць горш. Ведаеце, калі чалавек знаходзіцца ў Кітаі і там кажа, што «нічога добрага не чакае». Чаго чакаць пасля такой палітыкі? Што можа быць добрага? Праўда, сказаў, што «жарт». Але, па-першае, у кожным жарце ёсць доля праўды. Ён пачаў разважаць аб правах чалавека і дэмакратыі. Хай Расея пакажа нам прыклад гэтых правоў чалавека, мы сапраўды будзем не горшыя. Таму пры любым зручным выпадку спрабуюць калі не ўкалоць або накаціць, то «замачыць». Але нічога - вытрымаем», - сказаў Лукашэнка

Ён не лічыць патрэбным рэагаваць на негатыўную інфармацыю аб рэспубліцы ў расейскіх СМІ, але заяўляе, што калі спатрэбіцца, Менск зможа даць годны адказ.

«Калі сітуацыя запатрабуе адказу, мы, вядома ж, не будзем маўчаць. Але сёння няма той сітуацыі, каб адказваць, каб у адказ грукатаць з гармат», - заявіў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што ў перадачах расейскіх СМІ яго абвінавачвалі ў тым, што ён нібыта скраў з бюджэту краіны $7 млрд. «Я кажу вашаму «тандэму»: знойдзеце - забераце. Нават у Крамлі немагчыма за год выкрасці такія грошы, а для нас гэта палова гадавога бюджэту краіны», - сказаў Лукашэнка.

Дыктатар лічыць дарэмнымі спробы пэўнай групы расейскіх палітыкаў прадставіць Беларусь нахлебніцай Расеі, а беларускага прэзідэнта - злодзеем, забойцам і здраднікам.

«Калі раней расейская інфармацыйная прастора для беларускай тэматыкі была проста закрытая, то цяпер, на жаль, у яе мэтанакіравана запампоўваецца плынь бессаромнай хлусні, дэзінфармацыі, ды і проста адкрытых недарэчнасцяў», - заявіў Лукашэнка.

«Мы нават не пакрыўджаныя на расейцаў і расейскі народ, таму што мы ведаем, што тое, што адбываецца сёння вакол Беларусі - гэта задума купкі палітыкаў, хай нават высокапастаўленых», - сказаў Лукашэнка.

Беларускі кіраўнік зноў нагадаў Расеі пра забеспячэнне яе бяспекі на заходнім кірунку сіламі і сродкамі беларускай СПА.

«Усё, у вас тут больш нічога няма. Вам трэба гэта сёння зламаць? Ламайце. Але потым да гэтага вярнуцца будзе практычна немагчыма», - адзначыў дыктатар.

Беларускі кіраўнік таксама раскрытыкаваў рашэнне Дзмітрыя Мядзведзева аб звальненні мэра Масквы.

Паводле яго словаў, «прэзідэнт Расеі павінен мець рэальныя падставы для звальнення губернатара, у прыватнасці крымінальнага і іншага характару, а не страта даверу».

Лукашэнка таксама паведаміў, што на мяжы Беларусі быў затрыманы нейкі кур'ер, які перавозіў 200 тысяч даляраў, прызначаных для мясцовай апазіцыі.

Паводле яго словаў, грошы для апазіцыі былі дасланыя з Расеі. «Сёння яшчэ адзін фундатар у іх [апазіцыянераў] знайшоўся - бізнэс Расеі, - заявіў ён. - Мы ведаем, хто гэтыя грошы плаціць, таму што нядаўна такога кур’ера затрымалі».

Паводле словаў дыктатара, грошы з Расеі (для падтрымкі беларускай апазіцыі) паступаюць у Беларусь не наўпрост, а праз іншыя краіны - у прыватнасці, Літву і Польшчу.

Напісаць каментар 235

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках