25 лiстапада 2024, панядзелак, 11:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што беларускі дыктатар казаў пра прэзідэнтаў Расеі

18

Пра зменлівасць паміж Масквой і Менскам могуць сведчыць супярэчлівыя выказванні Аляксандра Лукашэнкі пра расейскіх лідэраў.

Цытаты прыводзіць часопіс «Огонек».

Пра Барыса Ельцына

«Дзейючай у краіне апазіцыі ні за што не атрымаецца пасварыць мяне з Барысам Ельцыным, а рэспубліку — з Расеяй» (10 ліпеня 1996 года на сустрэчы ў Менску з кіраўнікамі беларускіх СМІ).

«Калі прэзідэнт Расеі хоча, каб я вытлумачыўся перад ім, дык я гатовы даць тлумачэнні з фактамі ў руках. Аднак спачатку хай ён вытлумачыцца не толькі перад мной, але і перад усім беларускім народам за тую інфармацыйную вайну, якую развязалі расейскія тэлеканалы супраць Беларусі» (31 ліпеня 1997 года ў інтэрв'ю расейскім журналістам у Менску).

Пра Уладзіміра Пуціна

«Хоча Пуцін, каб мы плацілі па новых коштах, дык мы згодныя! Няўжо мы не збяром гэтыя 200 млн даляраў? Збяром! Забяром у тых, хто гніў у вайну ў акопах, у чарнобыльцаў! Збяром і знімем гэтую праблему, і намі перастануць маніпуляваць і шантажаваць!» (12 лютага 2004 года на нарадзе з урадам).

«Калі ведаеш кагосьці і яго палітыку, ты можаш прадбачыць яго крокі. У нас быў канфлікт з-за энергіі, але мы заўсёды прыходзілі да згоды і заўсёды былі сябрамі. У мяне няма рэзідэнцыі ў Сочы, але, калі заўтра мне, напрыклад, трэба будзе туды паехаць, я патэлефаную яму, і ён прапануе мне свой дом» (2 снежня 2007 года ў інтэрв'ю гішпанскай газеце El Pais).

Пра Дзмітрыя Мядзведзева

«З задавальненнем адзначаю, што ўзаемадачыненні прэзідэнтаў дзвюх краінаў, заснаваныя на паразуменні і даверы, выступаюць лакаматывам беларуска-расейскай інтэграцыі» (12 чэрвеня 2009 года ў віншаванні з нагоды Дня Расеі).

«Дрэнныя стасункі. Калі не сказаць горш. Выбачайце, калі чалавек знаходзіцца ў Кітаі і там пачынаюць фармуляваць пытанні пра Беларусь, а ён: «Нічога добрага не чакаю». А чаго табе чакаць? Чаго чакаць пасля такой палітыкі? Дзе там можа быць добрае?» (1 кастрычніка 2010 года на прэс-канферэнцыі ў Менску, кажучы пра стасункі з прэзідэнтам Расеі).

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках