25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў: Я асуджаю арышт актывіста маёй кампаніі

21
Андрэй Саннікаў: Я асуджаю арышт актывіста маёй кампаніі

Актывіст выбарчай кампаніі Андрэя Саннікава быў арыштаваны за сцяг з еўрапейскай сімволікай.

Увечары 10 кастрычніка мінскі АМАП затрымаў памочніка сябра ініцыятыўнай групы Андрэя Саннікава Рамана Багдановіча. Ільля Шчарбінскі разгарнуў на пікеце па зборы подпісаў за Саннікава сцяг грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь». Амапаўцы паведамілі, што вязуць Шчарбінскага ў Заводзкі РУУС, але пасля гэтага міліцыя адмаўлялася даваць якіясьці звесткі пра яго месцазнаходжанне.

Падставай для затрымання сталася тое, што Ілля Шчарбінскі ўзняў сцяг з еўрапейскай сімволікай. Як высветлілася, усю ноч яго пратрымалі ў Заводскім РУУС, а раніцай таемна асудзілі нібыта за «хуліганства», прысудзіўшы да штрафу ў 70 тысячаў беларускіх рублёў. Прысуд вынесла суддзя - Някрасава А.Ц.

«Такім чынам, можна сцвярджаць, што выкраданні людзей працягваюцца. Лібералізацыя, пра якую кажуць сябры ЦВК, - паказная, усе іх заявы - пустыя. Я ўспрымаю арышт Іллі Шчарбінскага як ціск на мяне як прэтэндэнта на прэзыдэнцкую пасаду. Я патрабую неадкладна спыніць запалохванні сябраў маёй ініцыятыўнай групы і актывістаў. Мы не адступім ад сваіх мэтаў, а мэты гэтыя - змена ўлады ў Беларусі», - заявіў лідэр «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Саннікаў.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках