25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску засакрэцілі месцы працы чальцоў выбаркамаў

14

Хаця на сайце Менгарвыканкама і апублікаваны склад выбаркамаў, ніводнай пасады не пазначана.

Можна здагадацца, дзе працуюць тыя чальцы камісіяў, якія вылучаліся ў іх склад ад працоўных калектываў. Але якую пасаду гэтыя людзі займаюць у гэтых калектывах і ці працуюць у іх наогул, з інфармацыі на сайце незразумела, пішуць «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Сайт Менскага абласнога выканаўчага камітэта, аднак, інфармуе грамадскасць пра склад абласной камісіі больш шырока, чым гэта робяць гарадскія органы ўлады. Улады вобласці змясцілі інфармацыю і пра месцы працы і пасады чальцоў камісіі, і пра тое, ад якіх арганізацыяў яны былі вылучаныя. У назвах пасадаў большасці людзей, якія працуюць у выбарчай камісіі, сустракаюцца словы «дырэктар», «начальнік», «галоўны», «загадчык», што яскрава кажа пра высокія пасады. Невялікі аналіз месцаў працы пераконвае, што высокія пасады гэтых людзей належаць да розных сфераў дзейнасці - ад медыцыны і адукацыі да органаў улады і камерцыйных структураў. У той жа час кідаецца ў вочы, што два апазіцыянеры, уключаныя ў склад абласной выбарчай камісіі ад партыі «Справядлівы свет» і грамадскай арганізацыі БНФ «Адраджэнне», з'яўляюцца беспрацоўным і пенсіянерам.

Цікава, што сайт Менскага райвыканкама пайшоў шляхам гарадскіх, а не абласных уладаў. Пра месца працы і пасады чальцоў Менскай раённай выбарчай камісіі таксама няма інфармацыі. Толькі той чытач сайта, які пражывае ў Менскам раёне ці працуе ў адной сферы з чальцамі камісіі, можа ведаць, што, прыкладам, ад працоўнага калектыву шпіталя вылучаны галоўны ўрач пенсійнага ўзросту, а частка ўрачоў раёна вымушаныя займацца, апроч сваёй такой неабходнай для людзей сяла дзейнасці, яшчэ і працай у выбарчай камісіі... Для старонняга назіральніка такія рэчы застаюцца сакрэтам.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках