25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЦВК РФ не атрымліваў запрашэння назіраць за выбарамі

10

У той жа час расейскі ЦВК прыступіў да адбору кандыдатаў для працы ў складзе місій СНД і АБСЕ.

Як паведамляе «Інтэрфакс-Захад», ЦВК Расеі прыступіў да адбору кандыдатаў для працы ў складзе місій СНД і АБСЕ, якія дэ-факта запрошаныя для міжнароднага назірання за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі, паведаміў сябра ЦВК РФ Ігар Барысаў.

«Мы прыступілі да разгляду пытання аб кандыдатах з нашых штатных супрацоўнікаў, а таксама арганізацый, створаных пры ЦВК. Іх мы будзем накіроўваць у міжнародныя місіі назірання, у прыватнасці, місіі АБСЕ і СНД, якія сёння дэ-факта запрошаныя для назірання за выбарамі ў Беларусі», - заявіў Ігар Барысаў, які курыруе ў ведамстве пытанні міжнароднага назірання.

Ён растлумачыў, што гаворка, перш за ўсё, ідзе пра Грамадскі навукова-метадычны савет. Паводле яго словаў, колькасць адабраных у ЦВК экспертаў для працы ў міжнародных місіях будзе адпавядаць звычайнай практыцы і складзе некалькі чалавек.

Што тычыцца назірання за выбарамі прэзідэнта Беларусі з боку ЦВК РФ, то, паводле словаў Барысава, на дадзены момант такое запрашэнне ў ведамства не паступала.

«Калі такое запрашэнне паступіць у Цэнтрвыбаркам, мы яго будзем разглядаць», - сказаў сябра ЦВК РФ.

Пры гэтым прадстаўнік ведамства адзначыў, што якіх-небудзь жорсткіх тэрмінаў для запрашэння дэлегацый паміж арганізатарамі выбараў Расеі і Беларусі няма.

Між тым, раней кіраўнік місіі назіральнікаў ад СНД на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі Сяргей Лебедзеў заявіў, што місія дасць аб'ектыўную ацэнку выбараў, якія адбудуцца 19 снежня 2010 года.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках