25 лiстапада 2024, панядзелак, 17:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінфін РФ патрабуе кампенсацыі ў выпадку скасавання пошлін на нафту

8

Намеснік кіраўніка Мінфіна РФ Сяргей Шаталаў заяўляе пра магчымасць разгляду пытання аб скасаванні экспартных нафтавых пошлін у Беларусь пасля 2012 года і пры ўмове кампенсацыйных мераў.

«Гэта абмяркоўваецца ў межах АЭП. Калі яно запрацуе ў поўным аб'ёме: калі ўсё будзе добра, то ў 2012 годзе гэта можа стартаваць, але ў гэтым выпадку павінны быць выпрацаваныя нейкія кампенсацыйныя меры, у адваротным выпадку, атрымліваецца датацыя з боку Расеі эканоміцы Беларусі», - сказаў Сяргей Шаталаў журналістам у пятніцу, перадае «Інтэрфакс-Захад».

Раней у пятніцу ў Кіеве міністр энергетыкі Сяргей Шматко паведаміў журналістам, што газавае пытанне таксама будзе ўключанае ў пакет дакументаў па Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП).

«Я лічу, што пагадненне па газе будзе неад'емнай часткай пакета, што рыхтуецца, па фарміраванні адзінай эканамічнай прасторы», - сказаў С. Шматко, адказваючы на пытанне аб тым, ці можа газавы складнік быць выключаны з пакета дакументаў па Мытным саюзе.

Як паведамлялася, у пачатку кастрычніка 2010 года Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ўрэгуляванне пытання скасавання экспартнай пошліны на нафту і нафтапрадукты ў рамках АЭП зацягваецца. Пазней паведамлялася, што пытанне экспартных пошлін на нафту, газ і нафтапрадукты можа быць выключанае пры фарміраванні Адзінай эканамічнай прасторы.

На дадзены момант Расея і Беларусь вядуць перамовы аб фарміраванні балансу паставак нафты на 2011 год. Беларусь прапанавала павялічыць аб'ём бяспошлінных паставак нафты з 6,3 млн тонаў, якія пастаўляюцца ў 2010 годзе, да 6,7 млн тонаў у наступным годзе. Расея лічыць, што прапановы Беларусі патрабуюць дадатковых абгрунтаванняў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках