25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінэнерга РФ раіць Украіне падумаць наконт прапампоўкі венесуэльскай нафты

4

Украіна павінна ўзгадняць тэхналагічныя аспекты працы нафтаправода «Адэса-Броды» ў аверсным рэжыме і нафтаправода «Дружба» ў рамках паставак венесуэльскай нафты ў Беларусь.

Пра гэта заявіў міністр энергетыкі Расеі Сяргей Шматко журналістам у Кіеве ў пятніцу, перадае «Інтэрфакс-Захад».

«Для таго, каб гарантавана забяспечыць тэхналагічную працу «Дружбы», у тым ліку па прапампоўцы існуючага аб'ёму расейскай і казахстанскай нафты ў Еўропу, павінны прыводзіцца кансультацыі», - сказаў ён.

Паводле словаў расейскага міністра, Расея павінна разумець тэхналагічныя аспекты функцыянавання гэтых нафтаправодаў пры прапампоўцы Украінай венесуэльскай нафты ў Беларусь.

С. Шматко так жа адзначыў, што Беларусь мае поўнае права прадпрымаць усе неабходныя меры па забеспячэнню сваіх НПЗ нафтай.

У сваю чаргу ўкраінскі міністр паліва і энергетыкі Юрый Бойка адзначыў, што Украіна мае права выбіраць маршруты транспарціроўкі нафты, якія эканамічна выгадныя краіне.

«Мы вольныя выбіраць маршруты, якія эканамічна выгадныя Украіне і яе контрагентам, таму любыя пытанні датычныя паставак энергарэсурсаў, якія маюць вельмі важнае значэнне для эканомікі і палітыкі іншых краін, мы вырашаем у абстаноўцы кампрамісаў, але тым не менш на першае месца ставім свае нацыянальныя інтарэсы», - падкрэсліў Ю. Бойка.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках