25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чавес-Лукашэнку: «Мы разам будуем альтэрнатыву сусветнаму імперыялізму»

102
Чавес-Лукашэнку: «Мы разам будуем альтэрнатыву сусветнаму імперыялізму»

Перамовы беларускага і венесуэльскага кіраўнікоў доўжыліся ў закрытым рэжыме ў Менску больш за тры гадзіны.

Афіцыйна паведамляецца, што адкрываючы перамовы з Уга Чавесам у вузкім фармаце 16 кастрычніка ў Менску, Аляксандр Лукашэнка падзякаваў венесуэльскаму лідэру за дапамогу, якую Венесуэла аказвае Беларусі, перадае БелаПАН.

«Я ўдзячны табе не толькі за нафту і іншыя пастаўкі, але і за сонца, якое ты нам прывёз», — сказаў Лукашэнка.

Кіраўнік Беларусі падкрэсліў, што Чавес уклаў «шмат сваёй кіпучай энергіі, свайго сэрца ў будаўніцтва незалежнай Беларусі».

«Не хачу быць тваім даўжніком не толькі ў матэрыяльным сэнсе. Я табе клянуся, што мы для Венесуэлы зробім столькі, што ты ніколі не пашкадуеш, што з намі звязаўся», — заявіў Лукашэнка.

У сваю чаргу Чавес таксама падзякаваў беларускаму кіраўніку за дапамогу і падтрымку, якую Беларусь аказвае Венесуэле.

Кажучы пра пастаўкі нафты, Чавес адзначыў: «Мы ў курсе, што вашыя НПЗ маюць патрэбу ў нафце. У Венесуэлы самыя вялікія запасы нафты. Беларускім НПЗ не будзе бракаваць нафты на працягу 200 гадоў», — сказаў Чавес.

Прэзідэнт Венесуэлы падкрэсліў: «Тут няма даўжнікоў, мы — паплечнікі». «Мы сумесна будуем альтэрнатыву сусветнаму імперыялізму», — сказаў ён.

Уга Чавес адзначыў, што на перамовах у фармаце «сам-насам», якія працягваліся тры з паловай гадзіны, ён абмеркаваў з Аляксандрам Лукашэнкам «новыя механізмы» супрацоўніцтва дзвюх краінаў.

У перамовах двух лідэраў у вузкім складзе з беларускага боку ўдзельнічалі міністр замежных справаў Сяргей Мартынаў, першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка, а таксама памочнік Лукашэнкі па спецыяльных даручэннях Віктар Шэйман.

Напісаць каментар 102

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках