25 лiстапада 2024, панядзелак, 5:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супрацоўнікам «Белпошты» загадалі маўчаць

29

Пад ціскам адміністрацыі супрацоўнікам паштовых аддзяленняў забаронена даваць інтэрв'ю і «разгалошваць» падзеі, якія адбываюцца на пошце.

«Праваабаронцам за свабодныя выбары» стала вядома ад супрацоўнікаў пошты, што ў Менску на паштовыя аддзяленні паступіў загад, падпісаны намеснікам дырэктара РУП «Белпошта». Згодна з дакументам, супрацоўнікам паштовых аддзяленняў забаронена даваць інтэрв'ю любым СМІ і «разгалошваць» падзеі, якія адбываюцца на пошце. Назіральнікі не выключаюць, што такі крок кіраўніцтва «Белпошты» наўпрост звязаны з прэзідэнцкімі выбарамі.

Цікава, што ні тэрміна дзеяння забароны на інтэрв'ю, ні дакладнага вызначэння інфармацыі, якую нельга «разгалошваць», супрацоўнікам паштовых аддзяленняў, аднак, ніхто не растлумачыў. Тым не менш, пад ціскам адміністрацыі ўсе яны былі вымушаныя даць падпіску «аб неразгалошванні». Зрабіць копію дакумента аказалася пакуль немагчыма.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках