25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінсувязі абвясціла конкурс на атрыманне права пропуску міжнароднага трафіку

3

Дагэтуль такім правам манапольна валодаў нацыянальны аператар сувязі РУП «Белтэлекам».

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі інфармуе зацікаўленых, што ў перыяд з 1 снежня 2010 года па 31 студзеня 2011 года будзе праводзіцца конкурс па падаванні аператарам электрасувязі права на пропуск міжнароднага трафіку і далучэнне да сетак электрасувязі замежных дзяржаваў, паведамляе Electroname.com.

Прадметам конкурсу з'яўляецца падаванне ў вызначаным заканадаўствам парадку пераможцу конкурсу права на пропуск міжнароднага трафіку і далучэнне да сетак электрасувязі замежных дзяржаваў.

Пад пропускам міжнароднага трафіку і далучэннем да сетак электрасувязі замежных дзяржаваў у конкурсе разумеецца спецыяльнае права, якое дазваляе аператару электрасувязі (пераможцу конкурсу) пры аказанні паслугаў перадачы дадзеных ажыццяўляць далучэнне сеткі электрасувязі, якая выкарыстоўваецца для аказання паслугаў перадачы дадзеных, да сеткі (сеткаў) электрасувязі замежных дзяржаваў, і ажыццяўляць праз гэтую сетку электрасувязі пропуск міжнароднага трафіку перадачы дадзеных (за выключэннем паслугі тэлефаніі па IP-пратаколе).

Дагэтуль такім правам манапольна валодаў нацыянальны аператар сувязі РУП «Белтэлекам».

Нагадаем, згодна з Указам №60 вызначаць па ўзгадненні з прэзідэнтам пералік аператараў электрасувязі, якія маюць права на пропуск міжнароднага трафіку і далучэнне да сетак электрасувязі замежных дзяржаваў, будзе Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце. Фактычна, рашэнне па выбары пераможца конкурсу прыме ААЦ.

14 кастрычніка падчас круглага стала «Прававое поле Байнэту. Што новага?» на канферэнцыі «Дзелавы інтэрнэт» прадстаўнікі ААЦ у агульных рысах абазначылі пазіцыю новага рэгулятара - ліцэнзію атрымаюць толькі «самыя лепшыя».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках