25 лiстапада 2024, панядзелак, 2:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: «Расея б'е па мордзе»

129

Беларускі дыктатар зноў узняў тэму ўзаемаадносінаў з Крамлём у інтэрв'ю «Літоўскаму кур’еру».

Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю газеце «Літоўскі кур'ер», якое апублікаванае 21 кастрычніка, заявіў: «Мы ніколі не былі ініцыятарамі - і не маглі імі быць - дрэнных стасункаў з нашай брацкай Расеяй. Усё залежыць ад тых, хто кіруе сёння Расейскай Федэрацыяй».

«Вы бачыце, што сёння даходзіць і да прыніжэння, да асабістых абразаў прэзідэнта Беларусі і іншых людзей. Гэта палітыка, я да гэтага прызвычаіўся. Мне ў маім жыцці прыйшлося не адзін раз перакрочыць праз такія бар'еры», - падкрэсліў беларускі кіраўнік.

«І думаць, што з таго, што Лукашэнка з Мядзведзевым ўзялі адзін аднаго за каўнер і трасуць, можна атрымаць нейкую выгаду, не варта. І Мядзведзеў, і Лукашэнка недурныя людзі і, я думаю, выбудуюць гэтыя стасункі, калі на тое будзе воля РФ», - дадаў кіраўнік.

Ён падкрэсліў, што на Беларусь «не трэба крыўдзіцца». «Чаму Расея раптам пакрыўдзілася на нас за тое, што мы з Венесуэлы нафту павезлі, з Еўразвязам мы сёння больш гандлюем, чым з Расеяй, і прытым са станоўчым сальда і г.д.? Што вы на нас крыўдзіцеся? Памятаеце гэтыя войны - газавыя, нафтавыя, малочныя, цукровыя і г.д. Ды і зараз нам нялёгка працаваць, пошліны на нафту ўвялі, палохаюць нас газавай блакадай. Мы ўсё гэта праходзілі. І калі нас б'юць па мордзе, па-расейску кажучы, мы пачалі шукаць партнёраў, каб пакрыць гэтыя аб'ёмы ў іншых дзяржавах. Калі б было ўсё нармальна, мы гэтага, напэўна, не рабілі. Не мы ініцыятары ўсяго гэтага», - адзначыў Лукашэнка.

Паводле яго словаў, у Расеі да Лукашэнкі «нармальна ставяцца, дарэчы, як і ў Літве». «Але гэта не азначае, што я прэтэндую на шапку Манамаха ў Крамлі ці ў вашай Літоўскай дзяржаве. Мне дастаткова ўлады ў Беларусі. Я нармальна працую. Мяне людзі паважаюць. Ды мне ўжо не да гэтага - я ўжо наеўся гэтага хлеба, далей няма куды. Паважаюць расейцы Лукашэнку, дык вы выкарыстоўвайце гэта. Не спрабуйце брудам панізіць яго аўтарытэт у расейскім грамадстве, тым больш што атрымліваецца ўсё наадварот. У Расеі разумныя людзі, і яны разумеюць, што адбываецца. І гэтыя атакі - «Бацька-1», «Бацька-2», тры, чатыры. Я не ведаю, глядзелі вы ці не, я не глядзеў. Мне аналіз давалі, таму што ў мяне не было часу - я ў камандзіроўках правёў гэты час. А па-другое, калі мне сказалі, пра што там размова, дык гэта ўжо нашая беларуская апазіцыя бруд гэты палівае некалькі гадоў. І сёння Расея прачнулася, узяла гэты бруд і выліла ў чарговы раз», - заявіў Лукашэнка.

«Столькі бруду, вы сказалі, льецца з экранаў, толькі не дадалі з якіх - з расейскіх. Мы не ўлазім у гэтую бойку. Больш за тое, я катэгарычна папярэдзіў нашых журналістаў: «Не ўступайце ў гэтую палеміку. Яна нам абсалютна не патрэбная». Яшчэ не хапала, каб гэта ўсё перакінулася з вярхоў у грамадства, на людзей. Вось тады кропка вяртання будзе пройдзеная і вярнуць ўжо нічога будзе нельга. Таму мы не ўмешваемся ў гэтую бойку. Ну, калі ўжо недзе там рэагуюць, дык толькі таму, што на гэта ўжо нельга не рэагаваць. Збіраецца Дума РФ, прымае заяву і абвінавачвае ў чарговы раз Беларусь ва ўсіх грахах. Але каб нашае насельніцтва разумела, нашыя дэпутаты прымаюць - дзякуй ім – заяву ў адказ. Я пачытаў: яна не носіць канфрантацыйнага характару, яна добрая, нацэленая на супрацоўніцтва. Вы спытаеце, чаму? Мы сустракаемся, і нашыя палітыкі сустракаюцца, дыпламаты, кіраўнікі прадпрыемстваў і ведамстваў, і яны задаюць расейцам пытанне: «Навошта вы гэта робіце?» Яны кажуць: «Беларусь не прызнала Асецію і Абхазію». Прабачце, а што, Літва прызнала? Не. Але вы ж Літву так не квасіце», - заявіў дыктатар.

Напісаць каментар 129

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках