25 лiстапада 2024, панядзелак, 20:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутат Вярхоўнай Рады: Лукашэнка спрабуе ўцягнуць Януковіча ў нафтавую авантуру

22

Транспартоўка венесуэльскай нафты праз Украіну - гэта авантура Аляксандра Лукашэнкі, лічаць ва Украіне.

Пра гэта заявіў у каментары «Росбалту» намеснік кіраўніка Камітэта па паліўна-энергетычным комплексе народны дэпутат ад фракцыі БЮТ Аляксандр Гудыма.

На думку паплечніка Юліі Цімашэнкі, «Лукашэнка... спрабуе ўцягнуць Януковіча ў адкрытую авантуру па транспартоўцы венесуэльскай нафты».

«Расея на гэта глядзіць моўчкі, паколькі чакае, калі ж Украіна пралічыць ўсю эканоміку. Эканамічна гэта невыгодна - пастаўляць нафту танкерамі ў Адэсу, потым па нафтаправодзе «Адэса - Броды», а калі казаць пра яе транспартоўку па неіснуючым і разбураным нафтаправодзе па Прыпяці, то гэта адназначна авантура», - лічыць Гудыма.

Паводле яго словаў, ва Украіне няма заводаў для перапрацоўкі нафты з Венесуэлы. «Гаворка ідзе ў гэтым выпадку аб пастаўцы нафты на нашыя нафтаперапрацоўчыя заводы, але ў нас няма такіх заводаў, якія маглі б перапрацаваць венесуэльскую нафту, - растлумачыў эксперт. - Таму для рэалізацыі гэтага праекта неабходна будаваць, будаваць і будаваць. Фінансавых рэсурсаў для гэтага няма».

«Таму гэта нерэальны праект», - перакананы энергетык.

Як паведамлялася, «Белнафтахім» і запарожскае ТАА «НПИК «Зирка» прапаноўваюць наступны варыянт транспартоўкі рачным транспартам венесуэльскай нафты, якая будзе паступаць на Мазырскі НПЗ праз Украіну: перагружаць венесуэльскую нафту ў Адэсе з танкера на баржы і накіроўваць па Дняпры да Прыпяці, дзе трэба аднавіць рачны нафтатэрмінал «Жары» і нафтаправод да Мазыра.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках