25 лiстапада 2024, панядзелак, 17:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менск прыяжджаюць эксперты АБСЕ

5
У Менск прыяжджаюць эксперты АБСЕ

Эксперты-крыміналісты АБСЕ прыбудуць у Менск 26 кастрычніка, каб азнаёміцца з матэрыяламі пракурорскай праверкі па факце смерці журналіста Алега Бябеніна.

«Ужо атрыманае афіцыйнае пацверджанне, што два эксперта АБСЕ для азнаямлення з дакументамі па факце смерці Алега Бябеніна прыбудуць 26 кастрычніка», - паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у панядзелак у пракуратуры Менскай вобласці.

У пракуратуры ўдакладнілі, што «прыяжджаюць 2 эксперта АБСЕ - з Нарвегіі і Даніі. Адзін спецыяліст у галіне судмедэкспертызы, другі - крыміналіст».

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», сябар і калега Алега Бябеніна Зміцер Бандарэнка ў інтэрв'ю «Радыё Свабода» заявіў, што яму пакуль невядома, што за эксперты будуць займацца справай журналіста:

«Не ведаю, хто прыедзе, калі прыедзе, і ці будуць яны наогул з намі размаўляць. Калі яны сустрэнуцца з намі, толькі тады я змагу сказаць нешта пэўнае - сур'ёзна людзі прыяжджалі ці гэта спроба прыкрыць рэжым Лукашэнкі падчас выбарчай кампаніі».

Заснавальнік і кіраўнік сайта charter97.org Алег Бябенін быў знойдзены павешаным 3 верасня на яго лецішчы пад Менскам. Праваахоўныя органы паспяшаліся паведаміць, што гэта самагубства. Аднак смерць Алега Бябеніна выклікае шмат пытанняў. Судмедэксперты блытаюцца нават ў даце надыходу смерці журналіста. Алег Бябенін не пакінуў пасля сябе ніякай запіскі. Сябры і калегі журналіста заяўляюць пра наяўнасць на яго целе слядоў гвалту. Алег Бябенін быў асноўным сябрам каманды апазыцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках