25 лiстапада 2024, панядзелак, 0:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калякін: ЦВК прызнаў, што да Лукашэнкі індывідуальны падыход (Фота)

15

Такую выснову робяць у Беларускай партыі левых «Справядлівы свет», ацэньваючы чарговы адказ, які паступіў у ЦК партыі з Цэнтральнай выбарчай камісіі.

На думку старшыні «Справядлівага свету» Сяргея Калякіна, у адказе ўтрымліваюцца адразу два парушэнні выбарчага заканадаўства Рэспублікі Беларусь:

- Па-першае, у адпаведнасці з Выбарчым кодэксам, скаргі на рашэнні камісіяў разглядаюцца на пасяджэннях камісіяў. Нашыя жа звароты, як вынікае з адказаў, ЦВК на паседжаннях не разглядала.

Па-другое, усе прэтэндэнты маюць роўныя правы і абавязкі незалежна ад іх службовага становішча. У адказе ж чорным па белым напісана: «... пастанова Цэнтральнай камісіі, якая аспрэчваецца вамі ... носіць канкрэтна-індывідуальны характар: адрасаваная канкрэтнаму суб'екту і паказвае на тое, хто ў дадзенай сітуацыі валодае суб'ектыўнымі правамі і юрыдычнымі абавязкамі».

Атрымліваецца, што ЦВК пры рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі выкарыстаў у дачыненні да яго нейкі канкрэтна-індывідуальны падыход, што супярэчыць заканадаўству, - паведаміў палітык у інтэрв'ю сайту udf.by.

Нагадаем, Цэнтральны Камітэт Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» двойчы ўжо звяртаўся ў Цэнтрвыбаркам аб адмене рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Лукашэнкі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках