25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Здатныя толькі падманам?

9

У СВК «Азёры» збіралі подпісы нібыта за вылучэнне назіральніка ад калектыву, а на самой справе за Лукашэнку.

Як паведамляюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары», жыхар пасёлка Азёры, што за 30 кіламетраў ад Гародні, Канстанцін Дзмітрыеў падаў скаргу ў ЦВК на дзеянні адміністрацыі ў сельскагаспадарчай-вытворчым кааператыве «Азёры».

У пачатку кастрычніка начальнік садоўніка Дзмітрыева Міхаіл Каржэкоўскі паведаміў ўсім падначаленым, што яны павінны прыйсці на працу з пашпартамі - нібыта для таго, каб падпісацца за вылучэнне назіральніка ад іх калектыва на пасяджэнні тэрытарыяльнай камісіі. Аднак пазней высветлілася, што працаўнікоў прымушаюць падпісацца ў падтрымку Лукашэнкі. Падпісныя лісты належалі А. Кужылінаву, які займае пасаду намесніка старшыні СВК «Азёры» па ідэалагічнай працы. Сам Міхаіл Каржакоўскі не меў ніякага права збіраць подпісы, паколькі не з'яўляўся сябрам ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі. Канстанціна Дзмітрыева, які не мае беларускага грамадзянства, таксама прымушалі падпісвацца, што з'яўляецца чарговым грубым парушэннем выбарчага заканадаўства.

Усе гэтыя факты Канстанцін Дзмітрыеў выклаў у сваёй скарзе, якую накіраваў у ЦВК 20 кастрычніка. Адказу ён пакуль не атрымаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках