25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперты з'ехалі, пытанні застаюцца

17
Эксперты з'ехалі, пытанні застаюцца

Крыміналісты АБСЕ завяршылі азнаямленне з матэрыяламі пракурорскай праверкі па факце гібелі журналіста Алега Бябеніна.

Ці даведаемся мы пра высновы, да якіх прыйшлі эксперты АБСЕ, і што гэта за высновы, нічога не паведамляецца.

Затое начальнік аддзела інфармацыі генпракуратуры Беларусі Пётр Кісялёў паведаміў сёння агенцтву «Інтэрфакс-Захад», што «эксперты АБСЕ выказалі задавальненне сваёй працай у Менску, яны падзякавалі кіраўніцтву і супрацоўнікам органаў пракуратуры Беларусі».

«Яны не запыталі новых матэрыялаў, акрамя тых, што ім былі пададзеныя ў Менску. Эксперты сустрэліся са сваякамі і знаёмымі Бябеніна, наведалі дом, дзе было знойдзенае цела журналіста», - адзначыў П. Кісялёў.

Як стала вядома сайту charter97.org, учора, у 20.00 эксперты АБСЕ мелі намер сустрэцца з патэнцыйным кандыдатам на пасаду прэзідэнта Беларусі, сябрам загінулага журналіста Андрэем Саннікавым. Палітык павінен быў прыляцець з Берліна, дзе знаходзіўся з дзелавым візітам, у 18.00 па менскім часе. Аднак, паводле дзіўнага збегу абставінаў, самалёт «Белавія» быў затрыманы на некалькі гадзінаў, і Саннікаў змог прыляцець у Менск толькі пасля 22.00. Сустрэча з экспертамі АБСЕ так і не адбылася.

Заснавальнік і кіраўнік сайта charter97.org Алег Бябенін быў знойдзены павешаным 3 верасня на яго лецішчы пад Менскам. Праваахоўныя органы паспяшаліся паведаміць, што гэта самагубства. Аднак смерць Алега Бябеніна выклікае шмат пытанняў. Судмедэксперты блытаюцца нават ў даце надыходу смерці журналіста. Алег Бябенін не пакінуў пасля сябе ніякай запіскі. Сябры і калегі журналіста заяўляюць пра наяўнасць на яго целе слядоў гвалту. Алег Бябенін быў асноўным чальцом каманды апазіцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках