25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жодзіна: Умовы для збору подпісаў - няроўныя (Фота)

27

У Жодзіна шырыцца актыўнасць ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў у кандыдаты.

Так, тры дні працуюць пікеты па зборы подпісаў за лідара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэя Саннікава, прадстаўніка Партыі АГП Яраслава Раманчука і лідара кампаніі «Гавары праўду» Уладзіміра Някляева. Пікеты праводзяцца каля былога ўніверсальнага магазіна №33 па вул. Гагарына, які знаходзіцца на зручным шляху да ВА «Рассвет». Тут жа можна сустрэць зборшчыкаў подпісаў і за кандыдатуру Аляксандра Міхалевіча.

Як перадаюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары», пікетаў па зборы подпісаў за іншых прэтэндэнтаў у горадзе больш не заўважана. Жодзінскія назіральнікі адзначаюць тыповая паводзіны грамадзян пры зборы подпісаў. Людзі спыняюцца, прыглядаюцца да інфармацыйных матэрыялаў, задаюць пытанні, падпісваюцца. Некаторыя, звычайна пажылыя, праходзяць і ўголас выказваюць сваю незадаволенасць ўжо тым, што нехта набраўся адвагі ствараць канкурэнцыю і прэтэндаваць на высокі пост прэзідэнта краіны. А некаторыя выказваюць свой песімізм адносна рэальнасці падліку галасоў.

Некаторыя людзі выказваюць крыўду на тое, што прэтэндэнты пастаўленыя ў няроўныя ўмовы, а іх саміх фактычна прымушаюць на працы падпісвацца за кандыдатуру Аляксандра Лукашэнкі. Так, аднаму з працоўных БелАЗа, які сабраўся ў адпачынак, кіраўніцтва нават паставіла ўльтыматум. Сказалі, што «не атрымаеш адпускныя, пакуль не паставіш подпіс там, дзе трэба».

Адзін з супрацоўнікаў Упраўлення інфармацыйных сістэм (КВС) з БелАЗа, якое налічвае каля 90 чалавек, паведаміў, што кіраўніцтва загадала працоўным прынесці 6 кастрычніка на працу пашпарты. Дадзеную неабходнасць старшыня прафкама Алена Казак патлумачыла тым, што працоўны калектыў з мэтай збору подпісаў наведаюць сябры ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі. Супрацоўнік КВС заўважыў, што ён не можа рызыкнуць і дэманстратыўна адмовіцца ад прапановы начальства, паколькі яму «яшчэ ўнукаў гадаваць неяк трэба». І ён, працуючы па кантракту, «баіцца страціць сваё месца працы перад пенсіяй».

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках