25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прымусовы збор подпісаў на працоўных месцах

55

У Барысаве і Івацэвічах выяўленыя выпадкі выкарыстання адміністрацыйнага рэсурсу пры зборы подпісаў за дыктатара.

Дырэктар барысаўскага дзяржпрадпрыемства «Барысаўводаканал» Зароўскі В. А. даў вусны загад, каб усе супрацоўнікі прыйшлі з пашпартамі і падпісаліся за вылучэнне ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта Лукашэнкі, паведамляюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Акрамя таго, па рынках ходзяць людзі, якія пад пагрозай страты працоўнага месца і розных праверак таксама збіраюць у іпэшнікаў подпісы за беларускага кіраўніка.

Паводле інфармацыі аднаго з супрацоўнікаў мясцовага выканкама, учора ў Барысаве адбылося закрытае паседжанне, на якое прыехала некалькі чыноўнікаў з аблвыканкама. Што паслужыла падставай для яго правядзення, можна толькі здагадвацца, так як на пасяджэнні прысутнічалі толькі абраныя асобы.

А ў Івацэвічах, як паведаміў сябра ініцыятыўнай групы Уладзіміра Някляева Станіслаў Халадовіч, ва ўсю выкарыстоўваецца адміністрацыйны рэсурс пры зборы подпісаў за Лукашэнку.

Подпісы ў Івацэвіцкай раённай бальніцы збіраліся па камандзе і пад пільным наглядам галоўнага лекара.

У дзіцячым садку «Радуга» загадчыца папярэдзіла супрацоўнікаў загадзя, каб прынеслі пашпарты. 5 верасня сабрала калектыў у зале, дзе дырэктар Івацэвіцкай СШ № 4, дэпутат абласнога Савета, сябра ініцыятыўнай групы Лукашэнкі Таццяна Касавец сабрала подпісы. Сёння, такім чынам, будуць сабраныя подпісы ў ліцэі, так як учора дырэктар ліцэя Яўген Пішчаў загадаў супрацоўнікам прынесці пашпарты.

Паводле словаў Халадовіча, сябры ініцыятыўнай групы дыктатара ўводзяць людзей у зман. Ім кажуць, што больш ні за каго нельга ставіць подпісы. Калі ў 2006 годзе падчас прэзідэнцкай кампаніі за 3 гадзіны ён збіраў па 30-40 подпісаў, то цяпер - 15-16. Шмат часу сыходзіць на перакананне людзей, што подпісы можна ставіць за ўсіх.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках