25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саннікаў у Лідзе і Гародні (Фота)

Беларусы разумеюць, што толькі іх выхад на вуліцы можа змяніць уладу ў краіне.

Прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду, лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў сустрэўся ў сераду з жыхарамі Гародні і Ліды. Пра гэтую паездку ён распавёў прэс-службе «Еўрапейскай Беларусі».

«І ў Гародні і ў Лідзе людзі актыўна цікавіліся, што можна зрабіць для таго, каб улада ў Беларусі памянялася. Ахвотна падпісваліся, задавалі пытанні пра тыя праблемы, з якімі сутыкнецца новая ўлада, ахвотна падзяляліся сваімі меркаваннямі, аб неабходнасці падтрымкі малога і сярэдняга бізнэсу. Усе разумеюць, што вынікі выбараў пад кіраўніцтвам Ярмошынай нязменна падтасоўваюцца і толькі выйшаўшы на вуліцы, мы можам прадэманстраваць, што нас большасць.

Казалі людзі пра праблемы, якія існуюць з зарплатамі, працай, пра ўціск з боку ўладаў. Адна з актывістак у Лідзе, напрыклад, паставіла своеасаблівы рэкорд – яе з раніцы аформілі на працу, а да абеду ўжо звольнілі за яе палітычныя погляды.

Падтрымка гарадзенцаў для мяне вельмі важная. У Гародні я праводзіў шмат часу ў дзяцінстве. Там жыве мая цётка і брат – Аляксей Касцюшка. Ён сябра маёй ініцыятыўнай групы, падтрымлівае мяне і вельмі актыўна збірае подпісы. Я вельмі рады, што мне атрымалася да яго ненадоўга заехаць,» -- распавёў Андрэй Саннікаў.

Са стрыечным братам Аляксеем Касцюшкам

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках