25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сябры выбаркама - з ініцыятыўнай групы дыктатара

11

Якога-небудзь дыскамфорту ад свайго «шматпланавага» ўдзелу ў выбарчай кампаніі яны не адчуваюць.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары» раней паведамлялі, што пасля фарміравання Берасцейскай абласной тэрытарыяльнай камісіі па выбарах прэзідэнта Беларусі ўключаны ў яе склад юрыст Сяргей Магонаў, які прадстаўляе Аб'яднаную грамадзянскую партыю, заявіў пра спыненне свайго сяброўства ў ініцыятыўнай групе па вылучэнню кандыдатам у прэзідэнты РБ намесніка старшыні АГП Яраслава Раманчука. Сваё рашэнне Сяргей Магонаў патлумачыў жаданнем прадухіліць магчымыя спрэчныя сітуацыі, каб поўна, справядліва і незалежна выконваць абавязкі сябра камісіі.

Аднак, як зараз высветлілася, такому прыкладу рушылі ўслед не ўсе яго калегі па абласной выбарчай камісіі. У прыватнасці, сябрам гэтага выбаркама стала намеснік дырэктара ААТ «Прадтавары» па кадрах і ідэалагічнай рабоце Вера Шульжэнка, якая адначасова ўваходзіць у склад ініцыятыўнай групы па вылучэнні Аляксандра Лукашэнкі. Улічваючы, што ў фірме «Прадтавары» досыць актыўна прайшоў збор подпісаў менавіта за гэтага вылучэнца, якога-небудзь дыскамфорту ад свайго «шматпланавага» ўдзелу ў выбарчай кампаніі адзін з кіраўнікоў прадпрыемства не адчувае.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках