25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Латвія ратыфікавала памежную дамову з Беларуссю

5

У сваю чаргу беларускі бок не спяшаецца падтрымаць пагадненне аб спрошчаным перасячэнні мяжы.

Учора подпіс пад ужо адобраным латвійскім парламентам праектам дамовы паставіў і прэзідэнт Валдзіс Затлерс. Такім чынам, ратыфікацыя пагаднення з боку Латвіі завершаная, паведамілі «Еўрарадыё» ў Канцылярыі прэзідэнта Латвіі.

Нагадаем, дамова аб спрошчаным рэжыме перасячэння мяжы для жыхароў памежнай зоны падпісалі міністры замежных спраў Беларусі і Латвіі ў Рызе 23 жніўня.

Ратыфікацыя аналагічнай дамовы з Польшчай была завершана польскім бокам 22 чэрвеня.

Тым часам беларуская «палата прадстаўнікоў» пакуль не ўхваліла ні адну з іх. Для завяршэння працэдуры ратыфікацыі дамову павінен падтрымаць і «савет рэспублікі», а затым ужо - паставіць свой подпіс Лукашэнка.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках