25 лiстапада 2024, панядзелак, 2:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БелаПАН: Саннікаў і Някляеў не баяцца, што іх палічаць прарасейскімі кандыдатамі

4

Трэба зыходзіць з рэальнай сітуацыі, лічаць прэтэндэнты на пасаду прэзідэнта.

12 лістапада на сумеснай прэс-канферэнцыі ў Менску лідар кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў і кіраўнік кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў заявілі: яны не баяцца, што іх палічаць прарасейскімі кандыдатамі ў прэзідэнты. Пра гэта піша БелаПАН.

«Трэба зыходзіць з рэальнай сітуацыі. Калі ў Еўропе гавораць пра падтрымку Лукашэнкі, а ў Расеі - апазіцыі, то дзеянні Расеі трэба падтрымліваць», - сказаў Саннікаў.

«Калі расейцы цікавяцца справамі зніклых палітыкаў, кажуць пра гатоўнасць даслаць назіральнікаў, якія будуць каардынаваць свае дзеянні з назіральнікамі АБСЕ, гэта трэба вітаць», - лічыць Някляеў.

Лідар кампаніі «Гавары праўду!» не схільны цалкам давяраць інфармацыі пра тое, што прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ на сустрэчы з амбасадарамі Еўразвязу ў Вільні заявіла пра Аляксандра Лукашэнку як гаранта незалежнасці Беларусі.

«Я гэтай інфармацыі не вельмі давяраю. Так, яна сустракалася нядаўна з Лукашэнкам, яны маглі мець нейкія дамоўленасці, але яны не павінны афішавацца. Трэба пачакаць, ці будзе афіцыйнае пацверджанне гэтых яе выказванняў», - сказаў Някляеў.

«Беларускі народ на працягу гісторыі ўжо браў у свае рукі лёс краіны і, нягледзячы на самыя негатыўныя знешнія і ўнутраныя фактары, гэты лёс вырашаў. Што тычыцца заяваў, якія гучаць сёння з Еўропы, я адразу ж узгадваю знакамітую прамову Буша-старэйшага ў Кіеве, што называюць «катлетай па-кіеўску», калі ён заклікаў адмовіцца ад нацыяналізму і заставацца ў складзе Савецкага Саюза. Праз пару тыдняў СССР паў. Яны ідуць у тым жа рэчышчы ўсе гэтыя прагнозы. Відаць, што беларусы сёння сапраўды прачынаюцца, людзі думаюць пра краіну і пра свабоду», - сказаў лідар «Еўрапейскай Беларусі».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках