25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адхіленыя ўсе скаргі на фармаванне выбаркамаў

7

З 85 скаргаў на неўключэнне 413 чалавек у склад участковых выбарчых камісій (УВК), суды адмовілі ў 83 выпадках.

Дзве скаргі застаюцца неразгледжанымі, паведамляе кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Як паведаміў БелаПАН юрыст кампаніі Валянцін Стэфановіч, у асноўным скаргі падаваліся палітычнымі партыямі (больш за 35% — скаргі ад Беларускай партыі левых «Справядлівы свет», каля 30% — ад АГП і каля 15% — ад Партыі БНФ). Былі скаргі і ад групаў выбарнікаў (у Берасці, Віцебску і іншых гарадах).

«Па стане на 12 лістапада разгледжаныя 83 скаргі. Усе яны не былі задаволеныя. Яшчэ дзве скаргі, пададзеныя 5 лістапада Гомельскай абласной арганізацыяй БПЛ «Справядлівы свет» у суды Чыгуначнага і Цэнтральнага раёнаў Гомеля, дагэтуль не разгледжаныя, пры тым, што яны павінны былі быць разгледжаныя да 8 лістапада», — сказаў Стэфановіч.

У большасці выпадкаў скаргі тычыліся не парушэнняў працэдуры стварэння УВК, а дыскрымінацыйнага падыходу ў дачыненні да прадстаўнікоў апазіцыйных партый і грамадскіх аб'яднанняў. Апошнія ў асноўным мелі досвед працы ў выбарчых камісіях рознага ўзроўню, аднак у склад УВК уключаныя не былі. У той жа час, напрыклад, ва УВК уключаліся шматлікія прадстаўнікі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, якія такога досведу не маюць.

Як адзначаюць праваабаронцы, довады заяўнікоў пра дыскрымінацыйны характар рашэнняў пра стварэнне УВК судамі пакінутыя без увагі. Больш за тое, у некаторых выпадках судамі яны наогул не вывучаліся. Ні ў адным з 83 рашэнняў няма ніякага згадвання пра тое, што скаргі тычыліся дыскрымінацыі прадстаўнікоў асобных партый і грамадскіх аб'яднанняў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках