25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Транснафта» будзе назіраць за аверсам нафтаправода «Адэса-Броды»

1

Прадстаўнікі «Транснафты», як чакаецца, стануць назіральнікамі пры ажыццяўленні прапампоўкі нафты па трубаправодзе Адэса-Броды ў аверсным рэжыме ў Беларусь на Мазырскі НПЗ.

Пра гэта паведаміў ПРАЙМ-ТАСС прэс-сакратар кампаніі Ігар Дзёмін.

Паводле яго словаў, «Транснафта» накіравала афіцыйныя лісты Украіне і Беларусі з просьбай пра ўдзел назіральнікаў кампаніі. Ад Украіны адказ пакуль не атрыманы, Беларусь запрасіла расейскіх спецыялістаў для назірання за арганізацыяй прапампоўкі.

Пры гэтым Дзёмін адзначыў, што лістападаўскі графік прапампоўкі нафты па «Дружбе» дазваляе прапампаваць у аверсным рэжыме 80 тыс т нафты.

Пасля перапампоўкі нафты па нафтаправодзе «Адэса-Броды» яе далейшая пастаўка ў Беларусь будзе ажыццяўляцца па адной з дзвюх існуючых ветак нафтаправода «Дружба». Па іншай ветцы будзе ажыццяўляцца пастаўка нафты ў Еўропу. «Пакуль графік дазваляе ажыццявіць прапампоўку. Што адбудзецца з надыходам халадоў, пакуль цяжка сказаць», - адзначыў ён.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках