25 лiстапада 2024, панядзелак, 16:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РФ скараціла пастаўкі нафты ў Беларусь на 43%

12

Аб'ём паставак расейскай нафты ў Беларусь у студзені-кастрычніку склаў 10,182 млн тон.

Пастаўкі нафты скараціліся на 43% у параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года. Такія дадзеныя змяшчаюцца ў аператыўнай зводцы ГП «ЦДУ ТЭК», перадае «Інтэрфакс-Захад».

Як паведамлялася раней, у адпаведнасці з пратаколам да міжураддамовы ад 12 студзеня 2007 года аб умовах гандлю нафтай з Беларуссю, які быў падпісаны ў Маскве 27 студзеня 2010 года, у бягучым годзе бяспошлінна ў Беларусь пастаўляецца 6,3 млн тон нафты, астатнія 15,2 млн тон з балансавых 21,5 млн тон - з уключэннем у кошт 100% пошліны.

Пры гэтым у студзені аб'ём перапрацоўкі быў істотна паніжаны з-за доўгага працэсу ўзгаднення ўмоваў пастаўкі расейскай нафты.

У сувязі са зменай умоваў паставак расейскай нафты ў Беларусі было прынята рашэнне пра аптымальны рэжым працы беларускіх НПЗ, у адпаведнасці з якім заводы ў 2010 годзе плануюць перапрацаваць 15,8 млн тон беларускай і расейскай нафты. Дазагрузка заводаў будзе зроблена за кошт паставак з Венесуэлы.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках