25 лiстапада 2024, панядзелак, 0:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саннікаў: ЕЗ гатовы мець справу з дэмакратычна абраным прэзідэнтам Беларусі

27
Саннікаў: ЕЗ гатовы мець справу з дэмакратычна абраным прэзідэнтам Беларусі

Гіда Вестэрвеле і Радаслаў Сікорскі сустрэліся з кандыдатамі на пасаду прэзідэнта Беларусі.

На сустрэчу з міністрамі замежных справаў Германіі і Польшчы, якая прайшла ў гатэлі «Еўропа», былі запрошаны прэтэндэнты на пасаду прэзідэнта краіны Андрэй Саннікаў, Уладзімір Някляеў, Яраслаў Раманчук, Аляксей Міхалевіч, Віталь Рымашэўскі, Мікалай Статкевіч, Рыгор Кастусёў, а таксама лідэр руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч.

Пра тое, што адбывалася на сустрэчы, прэс-службе грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» распавёў Андрэй Саннікаў.

«Гэта была знакавая сустрэча. Міністры замежных справаў дзвюх краінаў, якія традыцыйна праяўляюць вялікую цікавасць да Беларусі, прыехалі ў Менск напярэдадні выбараў і сустрэліся з апазіцыяй. На сустрэчы стала зразумела, што ў нас няма разыходжанняў у разуменні сітуацыі ў краіне. Міністры ведаюць, што ў нас груба парушаюцца правы чалавека, што ў апазіцыі няма доступу да СМІ, што ў турмах сядзяць палітвязьні.

Міністры замежных справаў распавялі, што Лукашэнка клятвенна запэўніваў іх у тым, што выбары пройдуць вельмі дэмакратычна, але да гэтых запэўніванняў у Еўропе ставяцца скептычна, бо чуюць іх перад кожнымі выбарамі. Ёсць разуменне, што на выбарах адбудзецца чарговая фальсіфікацыя, і што беларусы будуць дамагацца рэалізацыі свайго права на сумленныя выбары.

Гіда Вестэрвеле падкрэсліў, што на сустрэчах з Лукашэнкам і іншымі афіцыйнымі асобамі яны казалі пра тое, што Беларусь - важная для Еўропы краіна, што Еўразвяз зацікаўлены ў супрацоўніцтве з Беларуссю і ў развіцці стасункаў, але асновай гэтых стасункаў павінныя стаць сумленныя выбары.

Радаслаў Сікорскі выказаў перакананне, што Беларусь сёння стаіць на гістарычным скрыжаванні, што сітуацыя з дэмакратычнымі стандартамі можа змяніцца ў бліжэйшы час. Міністр замежных справаў Польшчы заявіў, што ЕЗ будзе супрацоўнічаць з дэмакратычна абраным прэзідэнтам Беларусі і аказваць нашай краіне ўсебаковую дапамогу, у тым ліку і матэрыяльную.

Я казаў пра тое, што сітуацыя сёння унікальная, што дыктатура цалкам збанкрутавала. Яна не спраўляецца з актуальнымі праблемамі - як палітычнымі, так і сацыяльнымі. Рэжым Лукашэнкі не змог знайсці адказаў на эканамічны крызіс і не здольны ўдзельнічаць у новых працэсах, якія адбываюцца ў нашым рэгіёне. Можна таксама адзначыць, што перад сустрэчай мы перамовіліся з Уладзімірам Някляевым і Яраславам Раманчуком і ўзгаднілі некаторыя падыходы», - распавёў Андрэй Саннікаў.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках