25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады ацанілі «Беларуськалій» у $30 мільярдаў

24

«Мы ацанілі ўвесь пакет акцый у $30 мільярдаў», - заявіў сёння старшыня Дзяржкаммаёмасці РБ Георгій Кузняцоў.

Службовец удакладніў, што ацэнку беларускага калійнага актыву праводзіла дзяржпрадпрыемства «Інстытут нерухомасці і ацэнкі». Невялікая практыка ацэнкі беларускіх актываў згаданым інстытутам тым не менш дазваляе прасачыць адну заканамернасць – абвешчаны дадзенай дзяржустановай кошт прадпрыемства перавышае рынкавы ў два-тры разы, перадае ПРАЙМ-ТАСС.

Кузняцоў адмовіўся назваць пры гэтым памер пакета акцый Беларускалія, які можа быць прададзены замежнаму інвестару, растлумачыўшы, што дадзенае рашэнне будзе прымацца ўрадам Беларусі.

У той жа час ён паведаміў, што падчас візіту Лукашэнкі ў Кітай у кастрычніку 2010 года, пытанне продажу часткі акцый ААТ «Беларуськалій» кітайскаму боку, з якім раней вяліся перамовы, падрабязна не абмяркоўвалася. Паводле яго словаў, пытанне «пакуль завісла».

«Напэўна, кітайцы думаюць. Мы ім сказалі кошт, сказалі ўмовы. Яны думаюць, прымальныя для іх гэтыя ўмовы ці не», - выказаў здагадку службовец.

Разам з тым, на фоне відавочнай актыўнасці на сусветным калійным рынку ў частцы M&A значнасць беларускага калійнага актыву як асобнага прадпрыемства прыкметна зменшылася. Зусім не выпадкова першы віцэ-прэм'ер Сямашка пару месяцаў таму заявіў, што беларускія ўлады, па сутнасці, адмовіліся ад перамоваў па продажы мінарытарнага пакета Беларускалія за $6-7 млрд.

Хацелася б спадзявацца, што ўлады прыслухаліся да меркавання незалежных экспертаў і шматлікіх дзяржслужбоўцаў пра тое, што продаж нават мінарытарнага пакета акцый Беларускалія, які з'яўляецца адзінай нацыянальнай крыніцай валютных прыбыткаў, варта ажыццяўляць толькі ў самым канцы маштабнай прыватызацыі, калі наогул ёсць сэнс прыватызацыі такога актыву. Бо існуюць і іншыя спосабы прыцягнення досыць сур'ёзных грашовых сродкаў пад гэты актыў, як, напрыклад, рэнта ці канцэсія.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках