25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Хашчавацкі: Здымайце відэа! Выкрывайце маніпулятараў і фальсіфікатараў!

17
Юрый Хашчавацкі: Здымайце відэа! Выкрывайце маніпулятараў і фальсіфікатараў!

Вядомы беларускі кінарэжысёр, аўтар «Плошчы» і «Звычайнага прэзідэнта», звярнуўся да беларусаў з заклікам фіксаваць парушэнні падчас выбараў на відэа.

«Дарагія сябры! Мы шмат гаворым пра сталую фальсіфікацыю выбараў у Беларусі. Пра тое, што выбары праходзяць несумленна, вядома ўсім, але патрэбныя неабвержныя доказы, адмахнуцца ад якіх не зможа нават улада. Гэта можам зрабіць усе мы толькі разам. Мая прапанова наступная: любымі спосабамі, як толькі магчыма, здымаць усе парушэнні і ўсе магчымыя неправавыя дзеянні ўладаў, старшыняў выбаркамаў і чальцоў выбарчых камісій. Зняць тое, як не даюць працаваць назіральнікам, як гоняць цэлыя калектывы на датэрміновае галасаванне.

Здымаць можна на мабільныя тэлефоны, на маленькія камеры, на фотаапараты. Тэхніка сёння дае такія магчымасці. Хто жадае ўдзельнічаць у выкрыцці гэтых маніпулятараў, заклікаю зрабіць гэта. Усё гэта не знікне дарма.

Мы падамо гэты архіў усім праваабарончым арганізацыя, місіі БДІПЧ АБСЕ, ЦВК Расеі, місіі краінаў СНД, ва ўсе міжнародныя арганізацыі, якія зацікаўленыя ў сумленным і празрыстым спосабе правядзення выбараў у Беларусі. Мы даказвалі фальсіфікацыі з дапамогай дакументаў і сведкавых паказанняў, давайце гэта зробім і з дапамогай новых магчымасцяў, якія дае інтэрнэт і відэа, якое развіваецца. Усе самыя пераканаўчыя ролікі будуць змешчаныя ў інтэрнэце і ўвойдуць у фільм «Звычайныя выбары». Я вельмі на вас спадзяюся. Без вашай дапамогі гэта будзе зрабіць цяжка. Адрас маёй электроннай пошты khashch1947@gmail.com», - заклікае Юрый Хашчавацкі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках