25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што не забаронена, тое ... не прадугледжана

5

Барысаўскі райвыканкам не дазволіў барысаўскім назіральнікам Алегу Мацкевічу і Марыне Статкевіч назіраць за пасяджэннем па фарміраванні ўчастковых выбаркамаў.

На сваю заяву ў Барысаўскі райвыканкам з просьбай дазволіць прысутнасць на пасяджэнні па фарміраванні складу ўчастковых камісіяў зарэгістраваныя назіральнікі тэрытарыяльнай выбарчай камісіі Алег Мацкевіч і Марына Статкевіч атрымалі адмову. У адказе райвыканкама, падпісаным старшынём Уладзімірам Мірановічам, сказана: «Артыкулы 13 і 34 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь не прадугледжваюць права назіральніка назіраць за працэдурай утварэння ўчастковых выбарчых камісіяў па правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. На падставе вышэйвыкладзенага вымушаныя Вам адмовіць у задавальненні Вашай просьбы», паведамляюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Надзеі на тое, што трактоўка «што не забаронена, тое дазволена», расталі ў Алега Мацкевіча. Выканкамаўская трактоўка - што не забаронена, тое не прадугледжана. Для Марыны Статкевіч яшчэ застаецца шанец патрапіць на паседжанне: яе асобным пратаколам накіравала гарадская ячэйка прафсаюза РЭП.

Напярэдадні тройчы прыйшлося звярнуцца ў Барысаўскі райвыканкам Марыне Статкевіч, каб дамагчыся ад чыноўнікаў высвятлення даты і часу правядзення паседжання па фарміраванні ўчастковых камісіяў. На працягу дня Марына Статкевіч тры разы наведвала будынак Барысаўскага райвыканкама ў надзеі ўбачыць абвестку пра дату і час правядзення такога важнага пасяджэння. Нават у пяць вечара 2 лістапада абвестка на спецыяльнай дошцы выканкаму не з'явілася. Але ўвечары ёй усё ж паведамілі (толькі дзякуючы таму, што Статкевіч сама прыйшла ў выканкам), што пасяджэнне намечана на 16.00 3 лістапада. Каля шасці вечара гэта абвестка з'явілася нарэшце на афіцыйным сайце Барысаўскага райвыканкама.

Праўда, Марыне Статкевіч, якой адмовілі прысутнічаць на паседжанні ў якасці назіральніка, але якую яшчэ ў якасці свайго прадстаўніка на гэтае паседжанне дэлегавала гарадская пяршоўка прафсаюза РЭП, так і не адказалі, ці дазволяць ёй прысутнічаць пры працэдуры фарміравання ўчастковых камісіяў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках