25 лiстапада 2024, панядзелак, 12:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ярмошына: Няма чаго мяне вартаваць па начах

95

Цэнтрвыбаркам не дазволіў назіральнікам кругласуткава прысутнічаць на датэрміновым галасаванні.

Як перадае «Інтэрфакс-Захад», на сваім пасяджэнні ў аўторак у Менску ЦВК Беларусі прыняў рашэнне не дазволіць кругласуткавае назіранне за датэрміновым галасаваннем для назіральнікаў.

«Яны (назіральнікі - ІФ) павінны назіраць за выбарамі, а не працаваць вартаўнікамі», - заявіла падчас пасяджэння старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына. Пры гэтым яна падкрэсліла, што ініцыятары дадзенай нормы «прапаноўваюць надзяліць назіральнікаў функцыямі нагляду за міліцыяй, што мае права рабіць толькі пракуратура». «Атрымліваецца так, што трэба за назіральнікамі ставіць назіраць прадстаўнікоў выбарчай камісіі», - сказала Ярмошына.

Сёння на пасяджэнні ЦВК была разгледжаная калектыўная заява шэрагу кандыдатаў у прэзідэнты, а таксама шэрагу палітычных партый пра тое, каб дазволіць кругласуткавае назіранне падчас датэрміновага галасавання для назіральнікаў.

Напісаць каментар 95

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках